Цi задумваліся вы пра тое, як выглядае свет тэлебачання знутры? Як праходзіць дзень вядучага навін і рэдактара? Як здымаюць прагноз надвор'я?
Для чаго ў студыі так шмат камер і як можна за некалькі хвілін змяніць здымачную пляцоўку да непазнавальнасці? Навучэнцы Запольскай сярэдняй школы для сябе знайшлі адказы на гэтыя пытанні,наведаўшы сёння тэлеканал АНТ. У якасці экскурсавода і адкрывальніка ўсіх таямніц тэлебачання выступіла тэлевядучая Анастасія Кірылава.Дзецi даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць тэлевядучы, і што неабходна рабіць, каб стаць спецыялістам у гэтай галіне. Прыемным сюрпрызам стала магчымасць паўдзельнічаць у запісе праграмы "Наша раніца".
Глядзець карту
Больш фота ў Google-фота "2023-2024. Школьныя фота" (калекцыя фота 2023/2024 навучальнага года):
Больш фота ў Google-фота "2022-2023. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2022 -31.08.2023):
Карысныя спасылкі:
Каменцім у Кантакце: