Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Правы і абавязкі вучняў

Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў  дзяржаўнай установы адукацыі “Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна 

  1. Агульныя палажэнні
  2. Асноўныя абавязкі навучэнцаў установы адукацыі
  3. Асноўныя правы навучэнцаў установы адукацыі
  4. Прыход і адыход навучэнцаў з установы адукацыі
  5. Знешні выгляд навучэнцаў установы адукацыі
  6. Паводзіны навучэнцаў установы адукацыі на вучэбных занятках
  7. Паводзіны навучэнцаў установы адукацыі на перапынку
  8. Паводзіны навучэнцаў установы адукацыі ў сталовай
  9. Паводзіны навучэнцаў у час правядзення пазаўрочных, пазакласных мерапрыемстваў
  10. Дысцыплінарная адказнасць навучэнцаў установы адукацыі
  11. Заключныя палажэнні

1.Агульныя палажэнні

1.1. Дадзеныя правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў (далей Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статутам дзяржаўнай установы адукацыі “Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна”, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

1.2. Правілы ўстанаўліваюць вучэбны распарадак для навучэнцаў, вызначаюць асноўныя нормы і правілы паводзін у памяшканні, на тэрыторыі ўстановы адукацыі, а таксама ў пазаўрочных, пазакласных мерапрыемствах з удзелам навучэнцаў установы адукацыі.

1.3. Мэты Правіл:

  • стварэнне спрыяльных рабочых   абставін, неабходных для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу;
  • забеспячэння паспяховага засваення навучэнцамі адукацыйных праграм;
  • удасканаленне культуры паводзін і навыкаў зносін;
  • выхаванне павагі да асобы, яе правоў;

1.4 Дысцыпліна ва ўстанове адукацыі падтрымліваецца на аснове павагі ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу (навучэнцаў, педагогаў, работнікаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх). Прымяненне метадаў фізічнага і псіхалагічнага насілля ва ўстанове адукацыі недапусцімы.

 2. Асноўныя абавязкі навучэнцаў установы адукацыі

2.1.Навучэнцы абавязаны:

2.1.1. выконваць Статут установы адукацыі, рашэнні савета ўстановы адукацыі, педагагічнага савета, вучнёўскага савета, сапраўдныя Правілы, інструкцыі па ахове працы, правілы пажарнай бяспекі, выконваць патрабаванні адміністрацыі і педагогаў у мэтах забеспячэння бяспекі адукацыйнага працэсу;

2.1.2. паводзіць сябе ва ўстанове адукацыі і за яе межамі так, каб не страціць свой гонар і павагу, не парушыцьдобрае імя школы;

2.1.3.наведваць установу адукацыі ў вызначаны для гэтага час і не прапускаць вучэбныя заняткі, іншыя формы адукацыйнага працэсу без уважлівай прычыны. У выпадку пропуску навучэнец прадстаўляе класнаму кіраўніку даведку з медыцынскай установы ці заяву бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) аб прычыне пропуску;

2.1.4.знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу вучэбнага часу, прадугледжанага раскладам. Пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі ва ўрочны час магчыма толькі з дазволу класнага кіраўніка ці дзяжурнага адміністратара (дырэктара, намеснікаў дырэктара);

2.1.5.добрасумленна вучыцца, засвойваць вучэбную праграму, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні, грамадскія даручэнні;

2.1.6.удзельнічаць у самаабслугоўванні і грамадска-карыснай працы;

2.1.7.вітацца з работнікамі і наведвальнікамі ўстановы адукацыі, паважаць старэйшых, клапаціцца аб малодшых. Навучэнцы прапускаюць педагогаў, старэйшых, старэйшыя вучні-малодшых, хлопчыкі-дзяўчынак;

2.1.8.вырашаць спорныя і канфліктныя сітуацыі мірна, на прынцыпах узаемапавагі. Калі такое немагчыма- звяртацца за дапамогай да класнага кіраўніка, да спецыялістаў СППС, да адміністрацыі ўстановы адукацыі;

2.1.9.берагчы маёмасць ўстановы адукацыі, аказваць пасільную дапамогу ў яе рамонце, акуратна адносіцца да сваёй і чужой маёмасці;

2.1.10.адключаць свой тэлефон на час правядзення вучэбных заняткаў;

2.1.11.сачыць за знешнім выглядам, прытрымлівацца ў адзенні дзелавога стылю.

2.2 Забараняецца:

2.2.1.прыносіць ва ўстанову адукацыі і на яе тэрыторыю зброю, выбуховыя, хімічныя, вогнебяспечныя рэчывы, табачныя вырабы, спіртныя напіткі, наркотыкі, таксічныя рэчывы і яды, іншыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю акружаючых;

2.2.2.курыць у памяшканні, на тэрыторыі ўстановы адукацыі і ў іншых грамадскіх месцах:

2.2.3.выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку;

2.2.4.прыходзіць ва ўстанову адукацыі ў брудным, пакамечаным адзенні, непрыстойна кароткім ці адкрытым адзенні, адкрыта дэманстраваць прыналежнасць да розных субкультур, рэлігійных цячэнняў і інш.;

2.2.5.хадзіць па ўстанове адукацыі без патрэбы ў верхнім адзенні і галаўных уборах;

2.2.6.гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару.

 3. Асноўныя правы навучэнцаў установы адукацыі

3.1Навучэнцы маюць права на:

3.1.1.атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

3.1.2.ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

3.1.3.карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

3.1.4.канікулы;

3.1.5.атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

3.1.6.бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;

3.1.7.атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў, узнагароды за поспехі ў вучэбнай, спартыўнай, культурна-масавай, грамадскай, даследчай дзейнасці, а таксама ў іншых адукацыйных мерапрыемствах;

3.1.8.удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

3.1.9.удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, аглядах, фестывалях, выставах і ў іншых адукацыйных мерапрыемствах, у спартыўна-масавай, грамадскай, даследчай, інавацыйнай дзейнасці;

3.1.10.азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, заканадаўчымі дакументамі, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй ўстановы адукацыі;

3.1.11.удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

3.1.12.іншыя правы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларуь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

 4. Прыход і адыход навучэнцаў з установы адукацыі

4.1. Прыходзіць ва ўстанову адукацыі патрэбна за 10-15 хвілін да пачатку заняткаў, мець акуратны выгляд і акуратную прычоску.

4.2. Неабходна мець з сабой дзённік (асноўны дакумент навучэнца) і ўсе неабходныя для вучэбных заняткаў прылады.

4.3. Навучэнцы кожны дзень карыстаюцца гардэробам, пакідаючы ў ім верхняе адзенне.

4.4. Перад пачаткам заняткаў неабходна ўдакладніць змены ў раскладзе.

4.5. Пасля заканчэння вучэбных заняткаў, класных гадзін, факультатыўных заняткаў, мерапрыемстваў патрэбна атрымаць адзенне з гардэробу, акуратна адзецца і выйсці з установы адукацыі. 

5. Знешні выгляд навучэнцаў установы адукацыі

5.1. У І-ХІ класах навучэнцы выкарыстоўваюць дзелавы стыль адзення – гэта строгі, вытрыманы стыль, які павінны насіць вучні для наведвання ўстановы адукацыі. Адзенне дзелавога стылю можа быць выканана з тканіны рознай структуры-шэрсці, паўшэрсці, бавоўны, камбінаванай тканіны. Абутак павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення.

5.2. Для дзяўчынак у камплект адзення могуць уваходзіць піджак, камізэлька, спаднічка, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан. У зімовы час дапускаюцца трыкатажны світар і камізэлька.

5.3. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект адзення могуць уваходзіць   піджак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук. У зімовы час дапускаюцца трыкатажны світэр і камізэлька.

6. Паводзіны навучэнцаў установы адукацыі на вучэбных занятках

6.1. Навучэнцы займаюць свае месцы ў кабінеце так, як гэта ўстанавіў класны кіраўнік ці настаўнік-прадметнік.

6.2. Кожны настаўнік вызначае правілы пры правядзенні заняткаў па сваім прадмеце, якія не павінны пярэчыць нормам і правілам бяспекі і іншым нарматыўным дакументам. Гэтыя правілы абавязковы для выканання ўсімі навучэнцамі, якія вучацца ў дадзенага настаўніка.

6.3. Перад пачаткам заняткаў навучэнцы павінны падрыхтаваць сваё працоўнае месца і ўсё неабходнае для работы ў класе.

6.4. Пры ўваходзе настаўніка ў клас вучні ўстаюць у знак прывітання і сядаюць пасля таго, як настаўнік адкажа на прывітанне і дазволіць сесці. Такім чынам навучэнцы вітаюць любога дарослага чалавека, які ўваходзіць у клас у час заняткаў.

6.5. У выпадку спазнення на занятак вучань павінен пастукаць у дзверы, зайсці, прывітацца, папрасіць прабачэння і папрасіць дазволу сесці на месца.

6.6. Час вучэбных заняткаў павінен выкарыстоўвацца толькі для вучэбных мэтаў. Нельга шумець, займацца самому і займаць іншых размовамі, гульнямі, іншымі справамі.

6.7. Па першаму патрабаванню настаўніка, класнага кіраўніка павінен прад’яўляцца дзённік. Любыя запісы вучнямі ў дзённіку павінны выконвацца акуратна. Пасля кожнага вучэбнага тыдня законныя прадстаўнікі непаўналетняга ставяць свой подпіс у дзённіку.

6.8. Калі вучань жадае задаць пытанне ці адказаць, патрэбна падняць руку і атрымаць дазвол настаўніка.

6.9. Калі навучэнцу неабходна выйсці з класа, ён павінен папрасіць дазволу настаўніка.

6.10. Званок з вучэбнага занятку – гэта сігнал для настаўніка. Толькі калі настаўнік аб’явіць аб заканчэнні вучэбнага занятку, навучэнцы могуць устаць. Навесці парадак на сваім рабочым месцы, выйсці з класа.

6.11. Навучэнцы павінны мець спартыўную форму і абутак для вучэбных заняткаў па фізічнай культуры і здароўі, а таксама спецыяльнае адзенне для вучэбных заняткаў па працоўным навучанні. Пры адсутнасці такога адзення вучні застаюцца ў класе, у спартыўнай зале, але да заняткаў не дапускаюцца.

6.12. Забараняецца ў час вучэбных заняткаў карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі тэхнічнымі сродкамі, якія не адносяцца да адукацыйнага працэсу. Патрэбна адключыць усе тэхнічныя сродкі (плэеры, навушнікі, гульнявыя прыстаўкі і інш.), перавесці мабільны тэлефон у ціхі рэжым і пакінуць яго ў партфелі. У выпадку парушэння дадзенага правіла настаўнік мае права забраць тэхнічны сродак на час вучэбнага занятку. Пры неаднаразовым парушэнні гэтых патрабаванняў тэхнічны сродак вяртаецца ў прысутнасці законнага прадстаўніка непаўналетняга.

 7. Паводзіны навучэнцаў установы адукацыі на перапынку

7.1 Навучэнцы абавязаны выкарыстоўваць час перапынку для адпачынку.

7.2 Пры руху па калідорах, лесвіцы, праходах неабходна прытрымлівацца правага боку.

7.3 У час перапынкаў навучэнцам забараняецца:

  • шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцах, каля аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прадугледжаных для гульняў.
  • піхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі, прымяняць фізічную сілу для вырашэння праблем;
  • выкарыстоўваць непрыстойныя словы, абражаць іншых, займацца вымагацельствам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.4 У выпадку адмены наступнага вучэбнага занятку вучні могуць знаходзіцца ў вестыбюлі, бібліятэцы, вучэбным кабінеце. 

8. Паводзіны навучэнцаў установы адукацыі ў сталовай 

8.1. Навучэнцы выконваюць правілы гігіены: у памяшканні сталовай знаходзяцца без верхняга адзення. Мыюць рукі перад ядой.

8.2. Навучэнцы выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, сочаць за парадкам, праяўляюць павагу і асцярожнасць пры прыёме ежы.

8.3. Прынесеную з сабой ежу і напіткі ўжываць можна толькі ў сталовай. Кожны вучань прыбірае за сабой сталовыя прылады і посуд пасля прыёму ежы.

 9. Паводзіны навучэнцаў у час правядзення пазаўрочных, пазакласных мерапрыемстваў

9.1.Перад правядзеннем мерапрыемстваў навучэнцы абавязаны праходзіць інструктаж па тэхніцы бяспекі.

9.2.Патрэбна строга выконваць усе загады кіраўніка групы пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, пазбягаць любых дзеянняў, якія могуць быць небяспечны для ўласнага жыцця і для акружаючых.

9.3.Навучэнцы павінны быць дысцыплінаванымі, не адхіляцца ад устаноўленага маршруту руху .

9.4. Неабходна выконваць правілы асабістай гігіены, своечасова паведаміць кіраўніку групы аб пагаршэнні здароўя ці траўме.

9.5.Навучэнцы павінны паважаць мясцовыя традыцыі, беражліва адносіцца да прыроды, помнікаў гісторыі і культуры, да сваёй і дзяржаўнай маёмасці.

9.6.Забараняецца прымяняць адкрыты агонь (факелы, свечкі, фееерверкі, вогнішчы і інш.), арганізоўваць светавыя эфекты з прымяненнем хімічных, піратэхнічных і іншых сродкаў, здольных выклікаць пажар. 

10. Дысцыплінарная адказнасць навучэнцаў установы адукацыі

10.1.Падставай для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае (наўмыснае ці па неасцярожнасці) невыкананне ці выкананне не на патрэбным узроўні абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі ў выглядзе наступных дзеянняў (бяздзеяння):

10.1.1.спазненні ці няяўка без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;

10.1.2.парушэнні дысцыпліны ўчас адукацыйнага працэсу;

10.1.3.невыкананне безуважлівых прычын законных патрабаванняў педагагічных работнікаў

10.1.4.абражацьудзельнікаў адукацыйнага працэсу;

10.1.5.распаўсюджанне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;

10.1.6.пашкоджаннебудынку, збудаванняў, іншай маёмасці ўстановы адукацыі;

10.1.7.невыкананне патрабаванняўзаканадаўствааб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

10.1.8.распіццё алкагольных напіткаў, слабаалкогольных напіткаў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў у будынку і на тэрыторыі ўстановы адукацыіці з’яўлення ў гэтых месцах у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення.

10.1.9.курэння табачных вырабаў у будынку ці на тэрыторыі ўстановы адукацыі;

10.1.10.іншых супрацьпраўных дзеянняў.

10.2.За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнага праступка ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаеццаўпрымяненні да яго мер дысцыплінарнага ўздзеяння.

10.3. Да дысцыплінарнай адказнасціпрыцягваецца навучэнец, які дасягнуў да здзяйснення дысцыплінарнага праступка ўзросту чатырнаццаці гадоў.

10.4. Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарны праступак і не дасягнуў узросту, калі наступае дысцыплінарная адказнасць, могуцьпрыменяцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце, на савеце папрафілактыцы безнагляднасціі правапарушэнняў непаўналетніхііншыя меры педагагічнага ўздзеяння, якія не пярэчаць заканадаўству).

10.5.За здзяйсненне дысцыплінарнага праступкада навучэнца могуць быть прыменены наступныя меры дысцыплінарнага ўздзеяння:

10.5.1.заўвага;

10.5.2.вымова;

10.5.3.выключэнне.

10.6.Выключэннеяк мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена за:

10.6.1.працяглую адсутнасць без уважлівых прычын на вучэбных заняткахна працягу навучальнага года;

10.6.2.сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананнеці выкананне не на патрэбным узроўні абавязкаў навучэнца, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

10.7. Выключэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці не прыменяецца да:

10.7.1. навучэнца, які не завяршыў засваенне адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

10.7.2.навучэнцу, які не дасягнуў узросту шаснаццацці гадоў.

10.8 Права выбару меры дысцыплінарнай адказнасці належыць дырэктару ўстановы адукацыі. Пры выбарымеры дысцыплінарнай адказнасці павінны ўлічваццацяжкасць дысцыплінарнага праступка, прычыны і абставіны, пры якіх ён здзейснены, папярэднія паводзіны навучэнца.

10.9 Навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, лічыццаневінаватым, пакульяговіна не будзе даказана іўстаноўлена загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўдзеяння, выдадзеным дырэктарам ўстановы адукацыі.

10.10. Навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, не абавязаны даказваць сваю невінаватасць.

10.11. Навучэнец, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, законныя прадстаўнікі непаўналетняга, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, маюць права:

10.11.1.знаёміцца з усімі матэрыяламі, якія пацвярджаюць віну навучэнца, здымаць з іх копіі;

10.11.2.даваць тлумачэнні і прадстаўляць доказы ці адказацца ад тлумачэнняў;

10.11.3.быць заслуханымі ў ходзе любой закранаючай іх інтарэсы разборкі, прысутнічаць на ёй;

10.11.4.атрымоўваць юрыдычную дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам;

10.11.5.азнаёміцца з загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння і атрымаць яго копію;

10.11.6.абскардзіць загад аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння .

10.12. Прычынай для прыцягнення навучэнцаў да дысцыплінарнай адказнасці могуць служыцьпаведамленні мясцовых выканаўчых органаў, праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскіпедагагічных і іншых работнікаў ўстановы адукацыі.

10.13.Да прымянення дысцыплінарнага ўздзеяння дырэктар ўстановы адукацыі обавязаны паведаміць аднаму з законных прадстаўнікоў непаўналетняга аб магчымасці прыцягнення гэтага непаўналетняга да дысцыплінарнай адказнасці, запрасіць у навучэнца тлумачэнне ў пісьмовым выглядзе, якое вучань павінен прадставіць на працягу 5 каляндарных дзён. У выпадку адказу даць тлумачэнне складаецца акт, які падпісваецца трыма асобамі з ліку работнікаў ўстановы адукацыі.

10.14. Адказ навучэнца даць тлумачэнне ў пісьмовым выглядзе не перашкаджае прымяненню да яго меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

10.15.За кожны дысцыплінарны праступак можа быць прыменена толькіадна мера дысцыплінарнага ўздзеяння.

10.16.Прымяненне выключэння ў якасці меры дысцыплінарнага ўздзеяння да непаўналетняга дапускаецца толькі пасля ўведамлення ўстановай адукацыі камісіі пасправах непаўналетніхЧэрвеньскага раённагавыканаўчага камітэта і упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.

10.17. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння да навучэнцапрымаецца на падставе матэрыялаў, якія ўтрымліваюць факты здзяйснення ім дысцыплінарнага праступка.

10.18. Дырэктар ўстановы адукацыі мае права, а паініцыятыве навучэнца, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці (законнагапрадстаўніка непаўналетняга), абавязаныасабіста заслухаць тлумачэнні навучэнца, яго заявы, скаргі.

10.19. Навучэнец можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не пазней аднаго месяца з дня выяўлення дысцыплінарнага праступка (дзень, каліпра праступак стала вядома педагагічнаму работніку ўстановы адукацыі, не ўлічваючы час хваробы навучэнца, знаходжання яго на канікулах). Дысцыплінарнае ўздзеянне можа быць прыменена да навучэнца не раней чым праз сем дзён пасля накіравання ўведамлення аднаму з яго законных прадстаўнікоў.

10.20.Меры дысцыплінарнага ўздзеяння да навучэнца не могуць быць прыменены пазней шасці месяцаўз дняздзяйснення дысцыплінарнага праступка.

10.21. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння да непаўналетнягаафармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі, у якім павінны быць звесткі аб навучэнцу, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, аб здзейсненым дысцыплінарным праступку, форме віны (наўмысна ці па неасцярожнасці), доказ віны, указанне меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

10.22. Загад дырэктара ўстановы адукацыіаб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння аб’яўляецца навучэнцу пад подпіс на працягу трох каляндарных дзён. Навучэнец, які не азнаёмлены з загадам аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння, лічыцца не прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці. Адказ навучэнца ад азнаямлення з загадам афармляецца актам, які падпісваецца трыма асобамі з ліку работнікаў ўстановы адукацыі.

10.23. У тэрмін, устаноўлены для аб’яўлення загада аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння, не ўваходзіць хвароба навучэнца ці канікулы.

10.24. Установа адукацыі на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці непаўналетняга інфарміруе аб гэтым у пісьмовым выглядзе аднаго з яго законных прадстаўнікоў.

10.25. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння заносяццаў асабістую справу навучэнца .

10.26. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага ўздзеяння да навучэнца можа быць абскарджана навучэнцам; асобай, выключанай са Школы, законным прадстаўніком непаўналетняга ў вышэйстаячую арганізацыю ці суд на працягу аднаго месяца.

10.27. Навучэнец лічыцца не прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці, калі на працягу аднаго года з дня прымянення да яго меры дысцыплінарнага ўздзеяння ён не будзе паўторна прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Пры гэтым дысцыплінарнае ўздзеянне здымаецца аўтаматычна без выдання загада.

10.28. Дырэктар ўстановы адукацыі, які прымяніў меру дысцыплінарнага ўздзеяння да навучэнца, мае права зняць яе датэрмінова па ўласнай ініцыятыве ці па просьбе навучэнца.

10.29. Датэрміновае зняцце дысцыплінарнага ўздзеяння афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.

 11. Заключныя палажэнні

11.1. Правілы дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі ўстановы адукацыі і распаўсюджваюцца на ўсе мерапрыемствы з удзелам навучэнцаў ўстановы адукацыі.

11.2. Правілы размяшчаюцца на афіцыяльным сайце ўстановы адукацыі, вывешваюцца на відным месцы для азнаямлення.

Раздзелы сайта