Мэта на 2022/2023 навучальны год: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобы навучэнца і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, асобасных якасцей, ведаў і кампетэнцый
Задачы:
- ствараць умовы для паспяховай самарэалізацыі вучняў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі з дапамогай прымянення індывідуальнага падыходу ў навучанні і выхаванні;
- павышэнне эфектыўнасці сучаснага ўрока праз фарміраванне вопыту дзейнасці вучняў на аснове набытых ведаў для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці;
- удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, прадпрымальнасці, творчага падыходу да справы, выкарыстанне перадавых педагагічных тэхналогій;
- падрыхтоўка навучэнцаў да жыцця ў соцыуме праз развіццё крытычнага мышлення, творчага патэнцыялу, набыццё умення арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы і засцерагацца ад яе негатыўнага ўздзеяння;
- цеснае ўзаемадзеянне з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх з мэтай стварэння адзінага выхаваўчага асяроддзя і пасілення ролі сям’і ў працэсе фарміравання асобы навучэнца;
- працягнуць дзейнасць па фарміраванні у навучэнцаў асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей праз рэалізацыю інавацыйнага праекта;
- прадоўжыць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.