Фотасправаздача
Вадзім Васільевіч і Людміла Уладзіміраўна распавялі, як важна пачаць задумвацца аб магчымай прафесіі яшчэ ў школе. Заадно нашы вучні наведалі прадпрыемства "БоксверБай", якое з'яўляецца сучасным вытворцам гофраупакоўкі на рынку Рэспублікі Беларусь. Яно размешчана на тэрыторыі аграгарадка Заполле. Працуюць там таксама і выпускнікі Запольскай школы.Навучэнцы 2-5 класаў паўдзельнічалі ў гульнявой праграме "Новы час - новыя прафесіі". Для вучняў 6-8 класаў было праведзена ток-шоу "Выбіраем прафесію разам". Старшакласнікі прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі БНТУ на базе СШ 2 г.п. Смілавічы.Выбар прафесіі-выбар тваёй будучыні. Для кагосьці гэта ўжо вырашанае пытанне, а хтосьці стаіць на парозе. Сённяшні шосты дзень дазволіў зрабіць яшчэ адзін крок у гэтым выбары.
Больш фота ў Google-фота "2022-2023. Шосты школьны дзень" (калекцыя фота 1.09.2022-2023):
Больш фота ў Google-фота "2021-2022. Шосты школьны дзень" (калекцыя фота 1.09.2021-2022):
Глядзіце таксама:
Падобныя тэмы:
Навіна ў Кантакце: