Умовы прыёму ў школу
РусскийМоваEnglish
Карта сайта Электронны зварот На галоўную

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Каляндар навінаў

<<кастрычнік, 2017>>
пнаутсрчтптсбнд
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Навiны

 

 20.10.2017  Беларусь-Шатландыя

Жаночая зборная Беларусі правяла матч кваліфікацыі Чэмпіянату Свету 2019, а мы правялі 90 выдатных хвілін на трыбунах

больш падрабязна...

 

 20.10.2017  За бяспеку разам

Для павышэння ўзроўня бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам»

больш падрабязна...

 

 19.10.2017  У музеі МУС

Вучні 9-11 класаў разам з настаўніцамі Далянчук Аленай Уладзіміраўнай і Луцковіч Марыей Сідараўнай наведалі музей МУС

больш падрабязна...

 

 18.10.2017  План мерапрыемстваў на 6 школьны дзень (21.10.2017)

500-годдзю беларускага кнігадрукавання прысвячаецца

больш падрабязна...

 

 17.10.2017  Вынікі 6-ага дня (14 кастрычніка 2017)

Фотасправаздача з мерапремстваў

больш падрабязна...

 

 16.10.2017  Міжнародны конкурс па інфарматыцы "Бабёр"

Да 31 кастрычніка можна бясплатна зарэгістравацца на ўдзел у міжнародным конкурсе "Бабёр". Для гэтага трэба зрабиць 2 простых дзеяння: сабрацца паўдзельнічаць у конкурсе і паведаміць пра гэта Галіне Вадзімаўне

больш падрабязна...

 

 16.10.2017  Старт сезона. 1 тур Молата Тора

"Обжоры Жоры" добра стартавалі ў рэспубліканскім асінхроне

больш падрабязна...

 

 15.10.2017  Да Дня Маці. Святочны канцэрт

Фота і відэа с канцэрта для вас

больш падрабязна...

 

 12.10.2017  План мерапрыемстваў на 6 школьны дзень (14.10.2017)

Дзень Маці - вельмі важнае свята ў жыцці школьніка, таму мы вырашылі працягнуць яго і ў суботу

больш падрабязна...

Кантактная інфармацыя

Адрас: Мінская вобласць, Чэрвеньскі р-н, аг.Заполле, в.Мінская, 12
Тэлефон: 8-01714-46-6-38
e-mail:zapolle@cherven.edu.by

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

Рейтинг@Mail.ru

 

Артыкул 159 Кодэкса РБ аб адукацыі.Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі 

1 . Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя , калi iншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком . У выпадках , прадугледжаных гэтым артыкулам , прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца таксама па выніках здачы ўступных іспытаў , праверкі здольнасцяў да занятку асобным відам спорту (у галіне асобнага віду мастацтва) і ( або) з улікам стану здароўя , спартыўных дасягненняў.

 2 . У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Заяўленне на прыем у школу: спампаваць бланк

прием в школу

Установа агульнай сярэдняй  адукацыі прымае ў першую чаргу дзяцей, якія пражываюць у яе мікрараёне.

 У мікрараён ДУА “Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” уваходзяць наступныя вёскі:

- Смагароўка,

- Выжары,

- Кулікі,

- Снежкі,

- Карзуны,

- Гудавічы,

- Адынь,

- Загор’е

і аграгарадок Заполле.

 

Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыii прад'яўляе  дакументы:

-         медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці,

-         копія пасведчання аб нараджэнні,

-         заключэнне  дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (па неабходнасці),

-         асабовая картка вучня (пры пераводзе);

у наступныя тэрмiны:

-         у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жнiўня года пры прыёме ў I - IX класы;

-         у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жнiўня года пры прыёме ў XiXI класы.

 Пры неабходнасці, за тлумачэннямі можна звяртацца па тэлефону

(801714) 46-6-38