Актавая зала - адно з самых цікавых месцаў у нашай школе. Тут праводзяцца агульнашкольныя бацькоўскія сходы, справаздачныя святочныя канцэрты, кіналекторыі і конкурсы («Міс школы», КВЗ). У дажджлівае надвор'е тут прымаюць у першы клас і выдаюць атэстаты.
Сцэна актавай залы бачыла шмат цікавых людзей і калектываў. Неаднаразова да нас прыязджалі прадстаўнікі Белдзяржцырку. Прыязджаў вядомы беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк, які разам са сваім сябрам-калегам Эдуард Акулін ладзілі прэзентацыю часопіса "Верасень".
Фота: Леанід Дранько-Майсюк
Таксама ў сценах нашай школы выступаў Яфрэмаў Аляксандр Васільевіч - вядомы беларускі рэжысёр.
У гасцях у нас пабывала таксама знакамітая вакальная група "Камерата":
У сакавіку 2014 года да нас завіталі італьянскія музыканты з ансамбля "Музыка Сторыя". Выдатная жывая музыка аб'яднала гэтай вясной беларусаў і італьянцаў, якія спрабавалі прызнацца ў любові да нашай краіне і яе жыхарам.
На дзень Маці 2014 у школу завіталі студэнты з Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава:
У лютым 2015 года да нас завіталі мясцовыя знакамітасці - "Чэрвеньскія балагуры":
16 красавіка ў школе прайшоў агляд-конкурс пройдзе ў рамках ІІІ Рэспубліканскага злёту цімураўскіх атрадаў «Цімураўцы.by »
11 красавіка 2018 на канцерце ад Марыны Сіняўскай:
Дзень настаўніка - 2021
2021. Да нас завітаў тэатр "Карамелька"
Падобныя тэмы: