Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Пераемнасць

Пераемнасць - гэта не што іншае, як апора на пройдзенае, выкарыстанне і далейшае развіццё ведаў, уменняў і навыкаў дзяцей, пашырэнне і паглыбленне гэтых ведаў, ўсведамленне ўжо вядомага на новым, больш высокім узроўні. Пераемнасць дае магчымасць комплексна вырашаць пазнавальныя, выхаваўчыя і развіваючыя задачы.

Любыя пераходныя перыяды ў жыцці чалавека заўсёды звязаны з праблемамі.

Пераемнасць паміж дашкольным выхаваннем і школьным навучаннем дзяцей заўсёды ставілася да ліку найбольш важных педагагічных праблем. «Школа не павінна ўносіць рэзкага пералому ў жыццё дзяцей. Няхай, стаўшы вучнем, дзіця працягвае рабіць сёння тое, што рабіла ўчора. Няхай новае з'яўляецца ў яго жыцці паступова і не ашаламляе лавінай уражанняў», - так В. А. Сухамлінскі прадстаўляў пераемнасць паміж дашкольным і школьным узростам.

Перыяд пераходу з пачатковай школы ў сярэднюю школу таксама з'яўляецца важным этапам у развіцці асобы школьніка. У гэты час вучань адкрывае для сябе новыя веды, каштоўнасці і выступае ў якасці суб'екта шматпланавай дзейнасці і больш складаных па форме і зместу зносін. Адаптацыя вучняў да новых умоў навучання і якасна новага ўзроўню зносін спрыяе паспяховаму авалодання дзейнасцю, дапамагае пераадольваць цяжкасці, стварае магчымасці для аптымальнага функцыянавання асобы ў новых умовах.

Больш падрабязна пра пераход "Дзіцячы сад-школа" і "Пачатковая школа-сярэдняя школа"

Карысныя спасылкі:

  1. 02.11.21 Да нас завіталі будучыя першакласнікі
  2. 23.10.2016 Мерапрыемства ў межах пераемнасці “дзіцячы сад - школа”

Раздзелы сайта