Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гід па сайту

Прывітанне! Магчыма вы проста выпадкова завіталі на наш сайт, можа вы ўжо вучыцеся або працуеце ў нашай школе, а можа плануеце прывесці да нас вашых дзяцей, у любым выпадку выдаткуйце пару хвілінаў гэтай старонцы. Справа ў тум, шаш сайт досыць дынамічна абнаўляецца, з'яўляюцца новыя раздзелы, іншыя - выдаляюцца, даволі лёгка заблудзіцца і прапусціць сапраўды важную для вас інфармацыю. Таму мы сабралі для вас невялікі FAQ па нашым сайце.

У нашага сайта дзве версіі: беларускамоўная і рускамоўная. Рускамоўная можа здацца звыклей, але асноўны ўпор зроблены на беларускамоўны кантэнт - менавіта на мове мы вядзем стужку навін і робім поўныя версіі старонак сайта. Для беларускамоўнай школы, на наш погляд, так будзе правільна :)

Лагічней за ўсё пачаць знаёмства з нашай школай з віртуальнага падарожжа. Мы зрабілі вялікае падарожжа ў флэш-фармаце. Проста утрымліваючы левую клавішу мышы, перамяшчайцеся па лакацыях. Колца мышы можа павялічваць / памяншаць маштаб. Калі якасць пры павелічэнні вас не задаволіць - не праблема! У падраздзеле "Віртуальнага падарожжа" асобныя флэш-панарамы найбольш значных памяшканняў школы. Напрыклад, актавая зала, кабінет дэфектолага, спартыўная зала.

У нас таксама есць пакой спорта і Музей хлеба.

І ўсё ж, галоўны і самы важны актыў школы - гэта настаўнікі. У рубрыцы "Настаўніцкая" вы можаце пазнаёміцца ​​з усімі настаўнікамі школы. Звярніце ўвагу, на гіперспасылкі на гэтай старонцы. Перайшоўшы па іх, вы трапіце на персанальныя настаўніцкія старонкі .Напрыклад, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Няхай Таццяны Віктараўны або настаўніцы пачатковых класаў Цітовай Людмілы Рышардаўны.

Для бацькоў нашых вучняў:

Усё гэта выдатна, скажаце вы, але што вы можаце прапанаваць нашым дзецям? І маеце рацыю. Давайце пазнаёмімся з самымі цікавымі часткамі і навінамі сайта. Пры належнай працы вучня, яго бацькоў і з дапамогай нашых настаўнікаў можна дабіцца многага. Напрыклад, 2015/2016 навучальны год стаў самым паспяховым для нас у конкурсах даследчых работ. Мы атрымалі чатыры дыплома на раённым узроўні, а таксама ўпершыню выступалі на рэспубліканскім узроўніhttp://zapolle.cherven.edu.by/be/ main.aspx? guid = 9933.
У алімпіядным руху ў нас таксама ёсць поспехі. Наши вучні рэгулярна становяцца прызёрамі алімпіяд. Для бацькоў і вучняў мы вядзем рэйтынг паспяховасці 

Лепшым крытэрыем работы школы з'яўляюцца поспехі яе вучняў. Кожны год мы рыхтуем інфаграфіку, у якой знаёмім наведвальнікаў сайта з лепшымі настаўнікамі і вучнямі. Вось, да прыкладу, інфаграфіка за 2014/2015 навучальны год 

Мы рэгулярна запрашаем у школу цікавых і знакамітых суайчыннікаў. Да нас часта прыходзяць у госці паралімпійская чэмпіёнка Люда Валчок  і трэнер неаднаразовых чэмпіёнаў свету па міні-футболе Анатоль Усенка . Да нас прыязджалі і знакамітыя беларускія музыкі з "Камераты", а таксама госці з Італіі. Зрэшты, да нас так часта прыязджаюць знакамітасці, што мы рэгулярна трапляем на сталічнае тэлебачанне, а таксама ў рэспубліканскую прэсу.

Зрэшты, мы і самі не сядзім на месцы: у нас ёсць класны школьны аўтобус і бадзёрая адміністрацыя, дзякуючы якім нашы дзеці рэгулярна наведваюць музеі, выставы і спартыўныя мерапрыемствы. Зусім нядаўна мы наведалі філіял музея Янкі Купалы, не прайшлі і міма Лігі чэмпіёнаў - бачылі "Барселону", поўная карта наведванняў музеяў у гэтай навіне.

Мы праводзім велізарную колькасць канцэртаў, не толькі раённага ўзроўню, але і рэспубліканскага. Да некаторых конкурсаў робім вось такія смешныя ролікі. Поўную калекцыю спасылак на школьныя канцэрты вы знойдзеце на гэтай старонцы 

Вялікая праблема любога з бацькоў - як вырашыць праблему занятасці дзяцей на школьных вакацыях. Мы ведаем, што многія бацькі працуюць, таму ў нас працуе дзіцячы кругласутачны лагер "Экаград", кожны дзень якога для вучняў ператвараецца ў незабыўнае падарожжа накшталт вось гэтага.

Акрамя ўдзелу ў велізарнай колькасці спартыўных мерапрыемстваў, мы рэгулярна гуляем у інтэлектуальных турнірах. Разам з сябрамі з СШ№1 г.п.Смілавічы мы былі чэмпіёнамі раёна сярод юніёраў, а цяпер "Обжоры Жоры" выдатна выступаюць на чэмпіянаце Мінскай вобласці 
Таксама рэкамендуем наведаць раздзел "Шосты школьны дзень" - ў нас там праўда вельмі крута!

І напрыканцы: абавязкова паглядзіце 5 прычын, якія робяць нашу школу лепшай у раёне. Сёе-тое вас здзівіць) 

Для вучняў:

Забыліся, калі праходзіць ваш любімы факультатыў? Для пачатковых класаў расклад урокаў і факультатываў  і для старшакласнікаў  заўсёды ёсць на нашым сайце. Цяпер вялізная колькасць алімпіяд, турніраў і конкурсаў - найбольш значныя на наш погляд, мы сабралі на адной старонцы. Інфармацыю па занятках па інтарэсах і факультатывах можна знайсці на тэматычнай старонцы або ў гэтай навіне. Поўная калекцыя спасылак на матэрыялы па рускай і беларускай літаратуры знойдзеце тут. Падручнікі можна знайсці тут http://zapolle.cherven.edu.by/be/main.aspx?guid=72841. Гэта, між іншым, самыя папулярныя старонка нашага сайта!

Школа - гэта яшчэ і вельмі вясёлае месца! Перыядычна на сайце мы выкладываем розныя пацешныя тэсты: навучальны тэст па геаграфіі, тэст на веданне класных кіраўнікоў, тэст на веданне школы.

Спадабалася? Дабірацца да нас лёгка. Глядзім тут 

Раздзелы сайта