Урокі «жывой гісторыі»
«Калі паглядзець на свет рэчаў з пункту гледжання археалогіі, то рэчы адступяць у бок, і мы ўбачым і, можа быць, здолеем зразумець свет людзей»
Ю.Л. Шчапава
Як захапіць школьнікаў вывучэннем гісторыі? Як зацікавіць падзеямі далёкага мінулага? Бо сённяшні вучань лёгка арыентуецца ў інтэрнэце і любую інфармацыю можа знайсці ў лічаныя хвіліны, не выходзячы з свайго пакоя. Усё гэта зніжае цікавасць дзяцей да атрымання ведаў самастойна. І так атрымалася, што з'явілася магчымасць праз арганізацыю археалагічных раскопкак крыху з'мяніць гэтую сітуацыю. Разам з вучнямі ДУА «Запольскай сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна» мы вырашылі правесці раскопкі на тэрыторыі нашага раена.
Нязведанае мінулае заўсёды інтрыгуе. Хочацца самому дакрануцца да таямніцы, ды яшчэ калі табе 12-13 гадоў. Таму, калі падчас летняга аздараўленчага лагера "Вясёлка» хлопцам прапанавалі паўдзельнічаць у археалагічных раскопках, ад жадаючых не было адбою. З вучнямі працавалі супрацоўнікі Аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Харытановіч Зоя Анатольеўна і Ткачова Марыя Іванаўна.
Да цяперашняга часу ў Чэрвеньскім раёне былі вядомыя некалькі месцазнаходжанняў з матэрыяламі каменнага стагоддзя. Аднак інфармацыя адносна дадзеных месцазнаходжанняў адрывістая і няпоўная, якая не дазваляе сапраўды ўсталяваць месцазнаходжання дадзеных пунктаў. Таму даследаванне каля вёскі Адынь, з'яўляецца першым і найбольш старажытным пэўна вядомым паселішчам людзей каменнага стагоддзя ў Чэрвеньскім раёне.
Па выніках раскопак была падрыхтавана справаздача,з якой можна пазнаёміцца ў РАА
Больш фатаграфій у нашым альбоме на Яндэксе