Тут з 1911 г. па 1926 г. з’явіліся паэмы “Бандароўна”, “Яна і я”, “Магіла льва”, “Гарыслава” (незавершаная), усе драматычныя творы, вершы філасофскага, грамадзянскага, пейзажнага гучання, празаічны пераклад “Слова аб палку Ігаравым” і інш.
Вучань 5 класа Лёша Фурс
Гістарычная даведка:
Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай вобласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква.
Скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча (1898). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшым прыказчыкам у маёнтку Беліца памешчыка Караля Свяцкага ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкантам і памочнікам вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905—1908), супрацоўнікам «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкарам бібліятэкі «Веды» Б. Даніловіча (Вільня, 1908—1909).
|
Вокладка першага зборніку вершаў «Жалейка», 1908 г. |
Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям. У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. Летам 1930 у друку з'явіўся артыкул Л. Бэндэ «Шлях паэта», у якім Янка Купала абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Купалу выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідарства ў «Саюзе вызвалення Беларусі». 20.11.1930 пасля «гутарак» у ДПУ ён зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны.
У савецкі час таксама выйшлі кнігі паэзіі «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм, Зборы твораў у 6-ці (1925—1932), 3-х (1928—1932), 6-ці (1951—1954, 1961—1963), 7-мі (1972—1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.
18 чэрвеня 1942 Я. Купала прыехаў у Маскву і праз 10 дзён трагічна загінуў у гасцініцы «Масква» пры нявысветленых абставінах — упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха. Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
У ліпені 1962 урна з прахам Янкі Купалы перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».
Вікіпедыя
Падобныя тэмы:
- 03.05.2016 Музеі Міншчыны і мы
- 03.01.2016 Вынікі года: Топ10 самых папулярных старонак сайта
- 04.11.2015 Нясвіж. Па хвалях гісторыі
- 27.5.2015 Школьны сайт: статыстыка за май
- 30.09.2015 Вялікія машыны: свята горада ў Жодзіна
- 5.4.2015 Дакрануцца да гісторыі
- 29.3.2015 Падарожжа ў XIX стагоддзе
- 23.3.2015 Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...
- 3.9.2014 Кругласутачны лагер "Экоград"- 2014
Каменцім у Кантакце: