Вывучаючы традыцыі, звычаі, побыт і жыццё нашых продкаў, вучні нашай школы наведалі Музей архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй “Цэнтральная Беларусь”
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі. Як музей, што дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт.
На плошчы экспазіцыйнага сяла размешчана Пакроўская царква ХVІІІ стагоддзя з вёскі Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Побач з царквою размяшчаецца помнік драўлянай архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя – школа з вёскі Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Па абодва бакі вуліцы сяла - адрэстаўраваныя сядзібы з пагонай (лінейнай) забудовай двароў.
Інтэр’ер хаты традыцыйны: печ па дыяганалі чырвоны кут з абразамі, уздоўж сцен – шырокія лавы, насціл з дошак “на козлах” – пол – месца для адпачынку. Насупраць вусця печы – бабін кут з паліцай для посуду.
Экспазіцыя традыцыйнага інтэр’ера хаты прысвечана тэме прадзіва і ткацтва. Трохкаметнае жыллё (хата-сені-клець) праз паветку злучаецца з пабудовай варыўні з сенечкамі. У склад сядзібы уваходзіць таксама і хлеў з прыбудаваным каля тарцовай сцяны птушнікам.
Глядзім больш фота і каменцім у Кантакце тут, тут и тут:
Падобныя тэмы:
- 23.3.2015 Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...
- 3.9.2014 Кругласутачны лагер "Экоград"- 2014
Карысныя спасылкі: