18.02.16Першае спатканне з Іванам Шамякіным (video)
З нагоды юбілея І.П. Шамякіна ва ўстанове прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай тэме. Найбольш інфарматыўным з іх была літаратурна-музычная кампазіцыя “Непаўторны шлях”, на розных ступенях якой паўдзельнічалі вучні розных класаў. Большасць вучняў да гэтага была знаёма з вобразам Шамякіна-пісьменніка, а тут упершыню пазнаёміліся з Шамякіным-чалавекам
Біяграфія:
| Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Макаўскую сямігодку. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940), працаваў у Беластоку. У 1940—1945 у Чырвонай Арміі — камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945—1948 настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага р-на. З 1946 вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 — намеснік старшыні, з 1966 — сакратар, з 1968 — другі сакратар, з 1971 — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 — першы сакратар праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР. У 1980—1990 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971—1985). У 1963 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989). Вікіпедыя |
Івану Шамякіну, аўтару рамана «Сэрца на далоні» споўнілася 95 гадоў:
Яшчэ фота з мерапрыемства: