Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.04.15

Салодкі дзень. Кірмаш у нашай школе

У нашай школе вырашылі размаляваць шэрыя красавіцкія дні яркімі фарбамі кірмашу. Што з гэтага выйшла, глядзім у поўнай навіне

Гэта была вельмі прыемная і запамінальная падзея, бо на кірмашы заўсёды вельмі шмат цікавых рэчаў, розных смачнасцяў - пірожных, тартоў, слоек і велікодных кулічоў ...

Гістарычная даведка

У XVII — пачатку XIX ст. найбуйнейшыя кірмашы адбываліся ў Зэльве, Свіслачы, Нясвіжы, Любавічах (былы Аршанскі павет), Гомелі, Бешанковічах. Значнымі кірмашовымі цэнтрамі былі Мінск, Навагрудак, Ігумен (Чэрвень), Мір, Брэст, Кобрын, Пінск.

Апрача прадметаў мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на беларускія кірмашы дастаўлялася шмат тавараў з суседніх абласцей і з-за мяжы. З Польшчы прывозілі бытавыя і галантарэйныя тавары, дываны, люстэркі, інструменты; з Прыбалтыкі — жалезныя вырабы, фарбы, гатовае адзенне, «заморскія» тавары (чай, каву, віно і інш.); з Украіны — соль, тытунь, цукар, хлеб, жывёлу; з Расіі — баваўняныя і шаўковыя тканіны (з Масквы), скураныя і дывановыя вырабы (з Казані), фарфоравы і фаянсавы посуд (са Смаленскай губерні), жалезныя і медныя вырабы тульскіх заводаў.

Беларускія кірмашы адрозніваліся паміж сабой спецыялізацыяй гандлю: на адных гандлявалі ў асноўным сельскагаспадарчымі таварамі і прадметамі дробных промыслаў, на другіх — пераважна жывёлай (так званыя скотныя, ці конныя кірмашы), на трэціх — прамысловымі таварамі і прадметамі раскошы. У асобую групу вылучаліся так званыя кантрактныя кірмашы (у Мінску, Пінску, Навагрудку). Асобныя кірмашы былі вядомы продажам вялікай колькасці хлеба. Асенні кірмаш у Парычах (Светлагорскі раён) славіўся гандлем грыбоў, якіх тут за адзін дзень прадавалася на суму да 20 тысяч рублёў.

be.wikipedia.org

Каменцім у Кантакце

Падобныя тэмы:

  1. 5.4.2015  Дакрануцца да гісторыі
  2. 29.3.2015  Падарожжа ў XIX стагоддзе
  3. 23.3.2015  Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...
  4. 3.9.2014 Кругласутачны лагер "Экоград"- 2014

Карысныя спасылкі:

Раздзелы сайта