|
Спадчына Радзівілаў настолькі вялікая, што глядзець атрымліваецца толькі знізу ўверх:)
|
Нясвіж — горад-легенда, горад-казка, горад-сон. Такіх гарадоў няшмат, і ўсе яны знакавыя ў нашай супольнай гісторыі — Полацк (сталіца Полацкага княства — першага дзяржаўнага ўтварэння на тырыторыі Беларусі), Наваградак (першая сталіца Вялікага княства Літоўскага), Гародня, Вільня...
|
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс |
Нават дата заснавання Нясвіжа ахутаная таямніцай. Доўгі час было прынята лічыць, што горад заснаваны ў 1223 годзе — гэтую дату вы пабачыце і сёння на шыльдзе ў пачатку горада. Паводле летапіснай згадкі, 31 траўня 1223 года на рацэ Кальчык ва Украіне адбылася бітва рускіх і палавецкіх войскаў з татара-манголамі. І ў гэтай бойцы гіне «князь Юры Несьвежскі». Гісторыкі памылкова падумалі, што раз "Несьвежскі — значыцца, з Нясвіжа. Пазней высветлілася, што той "Юры Несьвежскі быў, верагодна, з украінскага горада Несвіч, што сходна паводле гучання.
Іншая, больш праўдзівая дата заснавання Нясвіжа — 1446 год, калі Нясвіж згадваецца ў летапісы ў сувязі з тым, што Вялікі князь Казімір Ягелончык перадаў яго Мікалаю Яну Неміровічу. Аднак, зразумела, што для нясвіжцаў цяжка звыкнуцца з думкай, што горад насамрэч маладзейшы на два стагоддзі. Ды і дату новую трэба запамінаць. Так і вітае лічба «1223» гараджанаў і гасцей. Аднак жа, ад такога «памаладзення» гэты славуты горад не робіцца менш цікавым ці прывабным для даследчыкаў, турыстаў і аматараў даўніны.
|
Виталій Віктаравіч заўважыў навадзел:) |
Спачатку горад належаў Неміровічам, потым Кішкам, ад 1533 года — нязменна Радзівілам. Значэнне Нясвіжа моцна падвышаецца ў 1586 годзе, калі з’яўляецца Нясвіжская ардынацыя Радзівілаў — непадзельнае ўладанне, якое перадавалася толькі ад бацькі да старэйшага сына, па мужчынскай лініі.
|
Калі фатограф замінае слухаць экскурсавода:)
|
Таму пачуўшы назву Нясвіж, любы пісьменны чалавек тут жа адгукнецца: Радзівілы! І не памыліцца (матэрыял niasvizh-kasciol.by)
|
Калі доўга глядзець на экспанаты, то яны пачынаюць глядзець на цябе |
Калі вам спадабалася наша віртуальная экскурсія па старажытнаму Несвіжу, то прапануем вам крыху фатаграфій карытальніка bory2bory, зробленых у гэтым дзіўным горадзе ў сакавіку 2014 года:
Глядзім больш фота і каменцім у Кантакце:
Падобныя тэмы:
- 30.09.2015 Вялікія машыны: свята горада ў Жодзіна
- 5.4.2015 Дакрануцца да гісторыі
- 29.3.2015 Падарожжа ў XIX стагоддзе
- 23.3.2015 Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...
- 3.9.2014 Кругласутачны лагер "Экоград"- 2014
Карысныя спасылкі:
- Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс - Вікіпедыя
- Сайт, прысвечаны Нясвіжу