Нацыянальная бібліятэка Беларусі (поўная назва — дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі») — галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці.
|
Уваход у стары будынак бібліятэкі на паштовай марцы Беларусі
|
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. На працягу амаль 40 гадоў яе ўзначальваў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.
Фонды бібліятэкі на момант адкрыцця налічвалі ўсяго 60 тыс. экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тыс. чалавек. Але ўжо ў 1926 г. ён павялічыўся да 300 тысяч, якімі карысталіся 5,5 тыс. чытачоў, стаўшы такім чынам найбуйнейшым універсальным бібліятэчным зборам па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Бібліятэка актыўна ўдзельнічае ў культурна-нацыянальным будаўніцтве, працэсах беларусізацыі, развіцці дзяржаўнай структуры. Рост фондаў і павелічэнне актыўнасці чытачоў прывялі да вываду яе са складу БДУ і рэарганізацыі ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку Пастановай СНК БССР ад 14 мая 1926 г.
Нацыянальная бібліятэка з'яўляецца найбуйным рэспубліканскім інфармацыйным цэнтрам. Яе карыстачам даступны звыш за 9,5 млн. кніг, перыядычных друкаваных выданняў і іншых інфармацыйных рэсурсаў. У ёй засяроджаны 15,2% усяго бібліятэчнага фонду Беларусі. На аднаго чытача Нацыянальнай бібліятэкі даводзяцца ў сярэднім 105 асобнікаў бібліятэчнага фонду (Вікіпедыя)
Вось у такім выдатным месцы пабывалі нашы вучні!
Падобныя тэмы:
Карысныя спасылкі:
Больш фота ў Кантакце: