Суботні дзень 21 лютага выдаўся незабыўным як для вучняў нашай школы, так і для шматлікіх гасцей, якія па старой добрай традыцыі прыйшлі пазмагацца за першынство на Спартакіядзе Смілавіцкага сельскага савета. Бо ў той дзень у нас было цэлае сузор'е выдатных людзей раёна. Не, не раёна - Рэспублікі!
Суботні дзень 21 лютага выдаўся незабыўным як для вучняў нашай школы, так і для шматлікіх гасцей, якія па старой добрай традыцыі прыйшлі пазмагацца за першынство на Спартакіядзе Смілавіцкага сельскага савета. Бо ў той дзень у нас было цэлае сузор'е выдатных людзей раёна. Не, не раёна - Рэспублікі!
 |
Гарахоўскі Артур спрабуе "прабіць" Лухверчыка Валерыя |
Упрыгожваннем Спартакіяды як заўсёды стаў валейбол. Гэты дэмакратычны від спорту аб'яднаў настаўнікаў і вучняў, як сённяшніх, так і былых.
 |
Кудравец Л.Л. верыць у перамогу сваіх! |
Для моцных не толькі целам, але і розумам прайшлі спаборніцтвы па шашках. Нашу каманду прадстаўляў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Палячккоў Віталь Віктаравіч
 |
Нас так проста не ўзяць! Юхно А.І. |
Спартакіяда застаецца ледзь ці не адзіным месцам у нашым раёне, дзе можна ўбачыць спаборніцтвы па шахматах
 |
Няма сілы больш, чым сіла пераканання Віталя Іванавіча |
 |
Віктар Галубовіч атрымлівае дыплом і салодкі прыз |
Пераможцам спаборніцтваў стала каманда жыхароў в. Карзуны. Каманда Запольскай школы заняла другое месца. Віншуем усіх удзельнікаў !!!
21 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё пакоя Спорта. Цяпер нашы вучни і госці школы могуць пазнаёміцца са знакамітымі спартсменамі нашага раёна, а таксама ўбачыць іх некаторыя асабістыя рэчы
 |
Першыя ураджанні ад наведвання Пакоя Спорта |
Мерапрыемства ў Пакоі Спорту наведалі ганаровыя госці: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Асановіч Ларыса Валянцінаўна, чэмпіёнка Параалімпійскіх гульняў Людміла Валчок, старшы трэнер Нацыянальнай зборнай РБ сярод інвалідаў па зроку па футболе і міні-футболе, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Усенка Анатоль Іванавіч, былы трэнер па футболе Чэрвеньскай ДЮСШ, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Корзун Леанід Міхайлавіч.
 |
Прыйшоў паглядзець на стральбу |
Яшчэ 60 фота ў нашай флэш-галерэі:

Матэрыял па тэме: