Па традыцыі адзін дзень кругласутачнага гадовага лагера прысвячаецца паездцы ў горадзе Чэрвень. У гэты раз мы вырашылі наведаць мясцовае аддзяленне міліцыі, агароднінасушыльны завод і Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр
9-30. Выязджаем са школы ...
Каля будынка міліцыі ёсць вось такі сімпатычны савецкі матацыкл
Міліцыянеры арганізавалі невялікую музейную экспазіцыю
З лекцыяй выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС маёр міліцыі Мірановіч Андрэй Уладзіміравіч. Дзеці паглядзелі невялікія пазнавальныя фільмы і атрымалі ўнікальную магчымасць узяць у рукі бронежылет, шлем і іншую міліцэйскую амуніцыю.
Больш падрабязна аб Аддзеле ўнутраных спраў Чэрвеньскага райвыканкама
У пошуках салодкага зелля :) мы дайшлі да Чэрвенскага агароднінасушыльнага завода. Дырэктар, дарэчы ураджэнец вёскі Карзуны, паказаў нам цэх па вытворчасці прадукцыі, асартымент ўсіх выпускаемых напояў. Работніцы цэха налілі смачнай газіроўкі. Экскурсія настолькі спадабалася некаторым з нашых школьнікаў, што яны вырашылі застацца там жыць :)
Больш падрабязна пра завод тут
У канцы падарожжа мы дайшлі да галоўнага спартыўнага аб'екта Чэрвеньшчыне - Фізкультурна-аздараўленчага комплексу
Ведаць сваю гісторыю карысна заўсёды - у тым ліку і спартыўную. Многія рэкардсмены і пераможцы і лаўрэатыспаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню такія ж вучні , як і хлопцы и дзяўчынкі з нашага лагера
Відэа адкрыцця на сайце tvr.by
Астатнія фота і ранейшыя фота з лагера "Экаград" можна знайсці ў фотагалерэі
Каменцім у Кантакце:
Падобныя тэмы:
- 05.06.2016 Кругласутачны лагер "Экоград". Фотасправаздача за 1-ы дзень
- 24.03.2016 Будні школьнага аздараўленчага лагера
- 20.6.2015 Экаград. Другі сезон
- 5.4.2015 Дакрануцца да гісторыі
- 29.3.2015 Падарожжа ў XIX стагоддзе
- 23.3.2015 Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...
- 3.9.2014 Кругласутачны лагер "Экоград"- 2014