21.10.2016 для нашай школы стаў насычаным днём. Акрамя выхаваўчых мерапрыемстваў, якія адбыліся ў гэты дзень, мы сустракалі гасцей. Госці прыйшлі да нас з ДУА “Запольскі яслі - сад”
Да нас завіталі намеснік загадчыка сада – Дубовік Інэса Мікалаеўна і выхавацель Мароз Наталля Уладзіміраўна, менавіта яна ў 2016 годзе адправіла ў 1 клас сваіх выхаванцаў.
Прыйшлі яны пацікавіцца ў дзетак, як ім вучыцца. Папрысутнічалі на уроку матэматыкі і засталіся задаволеныя тым, што дзетак любяць, што ў іх усё атрымоўваецца.
Карысныя спасылкі:
- Пытанні пераемнасці на нашым сайце
Больш фота ў Кантакце: