Сёння ў нашай школе прайшло вялікае спартыўнае свята. У госці да нас прыехалі знакамітыя беларускія спартсмены: чэмпіёнка Параалімпійскіх гульняў Людміла Волчак і заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер Нацыянальнай зборнай РБ сярод інвалідаў па зроку па футболе і міні-футболе Усенка Анатоль Іванавіч.
Людміла Волчак два дні таму вярнулася з алімпійскага Рыа, а ўжо сёння падзялілася з хлопцамі Запольскай СШ сваімі ўражаннямі ад спартыўных спаборніцтваў. Творчая сустрэча, футбольныя матчы, майстар-клас ад Анатоля Іванавіча, падарункі і многае іншае напоўнілі сённяшні цудоўны суботні дзень.
Карысныя спасылкі:
Больш фота ў Кантакце: