Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.01.15

Навагоднія сюрпрызы ў снежаньскую мяцеліцу

Хто стаў Снягуркай года? Каму дастаўся планшэт? Пра ўсё гэта вы даведаецеся ў першай навіне 2015 на нашым сайце

Пераможцай конкурсу "Міс Снягурка - 2014" стала Лізавета Буглак! Віншуем!

«Паперы другое жыццё!» - Пад такім дэвізам з 15 па 27 снежня ў нашай школе прайшла экалагічная акцыя, мэтай якой з'яўлялася прывіццё экалагічнай культуры.
  Старыя часопісы, газеты, скрынкі і спісаныя сшыткі - гэтыя, на першы погляд, зусім непатрэбныя прадметы цалкам могуць здабыць другое жыццё.
На працягу двух тыдняў школьнікі збіралі макулатуру і здавалі яе ў перапрацоўку. Удзельнікі акцыі запрасілі ў дапамогу бацькоў, суседзяў і сяброў. Дзякуючы такой падтрымцы было сабрана больш за 6 тон папяровых адходаў, якія пасля перапрацоўкі атрымаюць сваё другое жыццё.
Вынікі акцыі былі падведзены на навагоднім мерапрыемстве. Пераможцамі сталі: вучаніца 7 класа Кудравец Анастасія (948 кг) і вучань 1 класа Броўкін Ілля (больш за 1 тону). У падарунак ім былі паднесены два новенькіх планшэта. Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі былі:
-Сущик Уладзіслаў-708 кг;
-Вергейчик Валерыя-687кг;
-Соболев Мікіта - 657 кг;
-Камеш Кірыл - 532 кг;
-Пинчук Дзмітрый - 489кг;
-Захарчук Анастасія - 175 кг.
Усе сабраныя сродкі пойдуць на патрэбы школы.
Дзякуй вучням і іх бацькам, настаўнікам і работнікам школы, якія адгукнуліся на акцыю «Паперы - другое жыццё!»

Раздзелы сайта