Каманда Чэрвеньскай СДЮШАР, за якую выступаюць вучаніцы Запольскай школы, стала пераможцай групавога турніру рэспубліканскіх спаборніцтваў “Футбольная ліга дзяўчат” сезона 2019-2020 сярод спартсменак 2006-2008 гадоў нараджэння.
У апошнім туры, які прайшоў у гэтую нядзелю ў Чэрвені, выхаванкі трэнера Максіма Шалабнёва з аднолькавым лікам 1:0 адолелі каманды Маладзечна і Мар’інай Горкі і, набраўшы 22 ачкі, занялі першае месца ў дывізіёне “Рагнедка”. Адметна, што нашы дзяўчаты адзіныя ў групе не прайгралі ніводнага матча: на іх рахунку – 5 перамог і 7 нічыіх.
У сустрэчы з маладзечанскімі дзяўчатамі вызначылася Аліна Ласоўская, а перамогу над футбалісткамі Мар’інай Горкі прынёс нашым гол Веранікі Кудлянковай.
Такім чынам дзявочая каманда Чэрвеньскай СДЮШАР заваявала пуцёўку ў фінал спаборніцтваў, дзе згуляюць пераможцы групавых турніраў з дзевяці дывізіёнаў. Дата і месца яго правядзення стануць вядомымі пазней.
Фота Святланы Кур’янчык
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2020-31.08.2021):
Больш фота ў Google-фота "2019-2020. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2019-31.08.2020):
Падобныя тэмы:
- 15.08.20 Гулялі ў футбол
- 01.08.20 Bonfesto — детям
- 11.09.19 Жаночая Ліга Чэмпіёнаў
- 30.04.19 Футбольны турнір
- 08.04.19 Футбольная ліга дзяўчат
- 30.03.19 У Беларусі запускаецца дзявочая футбольная ліга для паненак
- 08.10.16 Ліга Чэмпіёнаў прыйшла ў Запольскую школу. Нашы вучні наведалі матч з удзелам "Барселоны"
Каменцім у Кантакце: