Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

Мэта на 2023/2024 навучальны год: забеспячэнне якасці адукацыі праз стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу, арыентаванага на фарміраванне і максімальнае развіццё асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў і асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў.

 Задачы:

  • забяспечыць устойлівае паступальнае інтэлектуальнае развіццё вучняў праз фарміраванне станоўчай матывацыі да навучальнай дзейнасці, выкарыстанне індывідуалізацыі і дыферанцыяцыі навучання сродкамі актывізацыі інфармацыйнай і камунікатыўнай дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
  • забеспечваць паступовае дасягненне неабходнага і якаснага ўзроўню сфарміраванасці ключавых адукацыйных кампетэнцый у асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праз якасць арганізацыі работы ў класах інтэграванага навучання і выхавання;
  • удасканальваць агульны ўзровень прафесійнай культуры педагогаў праз іх псіхолага-педагагічную, прадметна-метадычную падрыхтоўку, актывізацыю іх творчага патэнцыялу, выкарыстанне перадавых педагагічных тэхналогій і ўдзелу ў рэалізацыі інавацыйнага праекта;
  • садзейнічаць фарміраванню каштоўнасных ідэалаў і перакананняў вучняў праз удасканаленне сістэмы выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, развіццю дзіцяча-юнацкіх ініцыятыў, лідарскіх якасцей і актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў;
  • удасканальваць работу па развіцці здароўезберагаючага асяроддзя шляхам стварэння бяспечных умоў знаходжання вучняў ва ўстанове адукацыі, фарміраванне ў іх навыкаў здаровага ладу жыцця, сацыяльнага імунітэту, павышэнне якасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння;
  • працягваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне розных крыніц фінансавання, пазабюджэтную дзейнасць.

 

Раздзелы сайта