14.01.15Алімпіяда па рускай мове. Ёсць прызёры!
Кожны год у нашым раёне праводзяцца алімпіяды сярод вучняў 8-ых класаў з мэтай выяўлення таленавітых дзяцей. Хто ведае, можа праз год-два, і яны здолеюць ярка праявіць сябе на абласным ці рэспубліканскім узроўні
Па выніках раённай алімпіяды па рускай мове для вучняў 7-8 класаў былі ўручаны дыпломы і вучням нашай школы. Так вучаніца 7 класа Кудравец Анастасія атрымала дыплом ІІІ ступені, а вучаніца таго ж класа Толкач Кацярына – дыплом ІІ ступені.