Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 30 (для 3-4 класаў - З 24) пытанняў. Кожнае пытанне ўтрымлівае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны.
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў (удзельнікі 3-4 класаў - 24 балы).
За кожны правільны адказ у залежнасці ад складанасці пытання ўдзельніку налічваюцца 3, 4 ці 5 балаў. Няправільны адказ ацэньваецца чвэрцю балаў, прадугледжаных за дадзенае пытанне, і залічваецца са знакам "мінус", у той час як, не даўшы адказу, удзельнік захоўвае ўжо набраныя балы. Складанасць пытанняў вызначаецца па колькасці ўдзельнікаў, якія адказалі на іх правільна. 10 (8) найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 10 (8) найбольш цяжкіх пытанняў ацэньваюцца па 5 балаў, астатнія 10 (8) пытанняў ацэньваюцца па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.
Максімальную колькасць балаў, якую можа набраць удзельнік - 150 (у 3-4 класах - 120).
Аб'ём і змест задання не мяркуюць яго поўнага выканання. У заданні дапускаюцца пытанні, якія не ўваходзяць у праграму навучання.
Больш дэталёва аб конкурсе вы можаце даведацца ў настаўніка інфарматыкі ў кабінеце №15 або на сайце Беларускай асацыяцыі "Конкурс". На сайце вы можаце пазнаёміцца з вынікамі мінулых гадоў і прыкладамі заданняў, а таксама прайсці онлайн-тэсты
17 кастрычніка ў нашай школе пройдзе гульня-конкурс "Глабусенок" (6-11 класы). Па ўсіх пытаннях датычна ўдзелу ў конкурсе смела звяртайцеся да адміністрацыі школы