Сёння намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Семчанка Аляксандр Віктаравіч наведаў Запольскую сярэднюю школу, дзе выступіў перад навучэнцамі старэйшых класаў. Аляксандр Віктаравіч распавёў прысутным аб выніках мінулай уступнай кампаніі і патрабаваннях, што прад'яўляюцца да абітурыентаў, якія паступаюць у Акадэмію і Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў. У сваім выступе праваахоўнік асаблівую ўвагу надаў прафілактыцы ўчынення злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетнімі.
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2021-31.08.2022):
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2020-31.08.2021):
Падобныя тэмы:
- Прафарыентацыя (выпускніку)
Каменцім у Кантакце
: