Увага!
- У грамадскіх месцах будзь ветлівым і ўважлівым да дзецяй і дарослых, захоўвай нормы маралі і этыкі.
- Будзь уважлівым і асцярожным на праезнай частцы дарогі, выконвай правілы дарожнага руху.
- Пры катанні на веласіпедзе выконвай правілы дарожнага руху.
- Пры катанні на ролікавых канькох, скейтах памятай, што прыдарожная частка не прызначана для іх выкарыстання, катайся па тратуары.
- У грамадскім транспарце будзь уважлівым і асцярожным пры пасадцы і выхадзе, на прыпынках.
- Падчас гульняў выконвай правілы гульні, паважай суперніка, умей прайграваць з годнасцю.
- Не гавары з незнаёмымі людзьмі. Не рэагуй на знакі ўвагі і загады незнаёмца. Нікуды не хадзі з незнаемымі.
- Не гуляй у цёмных месцах, на звалках, будпляцоўках, пустках і ў закінутых будынках, побач з аўтамагістраллю.
- Заўсёды паведамляй бацькам, куды ідзеш гуляць.
- Без суправаджэння дарослых і дазволу бацькоў не хадзі да вадаёмаў (рэк, азёр, вадасховішч) і ў лес, не едзь у іншы населены пункт.
- Апранайся ў адпаведнасці з надвор'ем.
- Не дражні і не чапай (не гладзь) бездаглядных сабак і іншых жывёл.
- Знаходзячыся дома, будзь уважлівым пры рабоце з вострымі, рэжучымі, колючымі прадметамі і электранагравальнымі прыборамі; не гуляй з запалкамі, запальніцамі.
- Знаходзячыся паблізу вадаёмаў, не ўваходзь у ваду, не хадзі па краі берага.
- Пры паходзе ў лес не падпальвай сухую траву, не лазь па дрэвах, уважліва глядзі пад ногі.
- У выпадку галалёду не спяшайся пры хадзе. Пры падзенні старайся ўпасці на бок, не хапайся за навакольных.
- Не чапай невядомыя прадметы. Аб падазроных прадметах паведамі дарослым.
Беражыце сябе, рабяты! Удалых канікулаў!!!