Дыстанцыйная алімпіяда па англійскай мове
16 лютага два вучні школы (вучаніца 6 класа- Седлер Кацярына, вучаніца 8 класа – Буглак Лізавета) прянялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па англійскай мове. Заданні алімпіяды былі аднолькавыя для абодвух класаў.
Пасля праходжання алімпіяды з заданнямі пазнаёмілі ўсіх вучняў, якія займаюцца на 7-10 балаў у гэтых класах. Цяжка было ўсім: і ўдзельнікам алімпіяды, і ўсім вучням класа.
Заданні абмеркавалі і знайшлі правільныя адказы. Пасля ўсяго былі зроблены пэўныя высновы: алімпіяда пайшла на карысць – ужо сістэматызавалі матэрыял пасля разбору заданняў і захацелася ведаць яшчэ больш.
Конкурс па беларускай мове “Буслік”
У конкурсе па беларускай мове прынілі ўдзел 11 вучняў 3-8 класаў. Вынікі нам невядомы, але кожны зрабіў свой выбар на кожнае пытанне. Найбольшае ўраджанне аказалі вучні 3 класа (6 вучняў). Кожны панёс свой пералік заданняў дамоў, каб разабраць яшчэ раз з бацькамі. Цікава: хто каго будзе вучыць, бо ўдзельнічалі ў конкурсе лепшыя і самыя прагрэсіўныя дзеці.
Алімпіяда па фізічнай культуры
Вучань 10 класа Загарулька Арцём і вучаніца 11 класа Яжэвіч Вікторыя абаранялі гонар школы ў г. Чэрвені на алімпіядзе па фізічнай культуры.
Падобныя тэмы:
- 25.11.2016 Абласны этап Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці
- 16.11.2016 Эрудыт-2016. Спаборнічаем у прававых ведах
- 11.03.2016 Першыя на "першым касмічным"
- 30.10.2016 Ад "фінансаў" да "алімпійскіх надзей", 300 талантов для Королевы
- 29.10.2016 Як пройдуць восеньскія канікулы для адараных і высокаматываваных
- 17.09.2016 Графік правядзення турніраў БА "Конкурс"
- 23.06.2016 Лепшыя з лепшых. Медалісты і выдатнікі вучобы -2016
- 02.03.2016 На рэспубліканскім узроўні
- 15.6.2015 Дасягненні ў 2014/2015 вучэбным годзе
- 08.04.2016 Вынікі алімпіяды па беларускай мове і геаграфіі
- 24.03.2016 Лепшыя сярод лепшых. Вынікі за тры чвэрці
- 29.12.2015 Рэйтынг найбольш здольных вучняў
Каменцім у Кантакце: