Наша школа надае сур'ёзную ўвагу фізкультурна - аздараўленчай працы. Турыстычныя злёты , велаэкскурсіі , валейбольныя матчы з аднагодкамі са Смілавіч ... усяго і не пералічыш. Спартыўная зала адкрыта літаральна з раніцы да вечара , асабліва ў суботу. Вось і ў гэтую суботу прайшлі чарговыя спартыўныя старты ў нашай школе - Спартакіяда паміж камандамі настаўнікаў, школьнікаў і нашых выпускнікоў.