Інфармацыя
ДУА «Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна»
аб мінулых мерапрыемствах да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі
№ п/п | Назва мерапрыемства | Дата | Месца правядзення | Класы |
1 | Тэматычная інфармацыйная гадзіна «Рускія і беларусы - народы-браты» | 01.04 | Кабінет пачатковых класаў | 1-2 кл. 3-4 кл. |
2 | Тэматычная інфармацыйная гадзіна «Дзень яднання народаў Расеі і Беларусі» | 01.04 | класныя кабінеты | 5-11 кл. |
3 | Гістарычны экскурс «Мы разам» | 02.04 | кабінет біялогіі | 7-11 кл. |
Касманаўт Алег НАВІЦКІ (Зорны гарадок):
Я не задумваюся, да якога народа належу: беларускага альбо рускага. Напэўна, таму, што нарадзіўся і вырас у Савецкім Саюзе, і мне бліжэй тое, што ёсць агульнага. І расіяне, і беларусы аднолькава для мяне дарагія. Раз’яднаць беларусаў і рускіх немагчыма, бо мы надта доўга жылі разам у адной вялікай краіне, і ў свядомасці многіх людзей гэта так і засталося.
Разам з тым, калі я перасякаю беларускую мяжу, мяне ахоплівае адчуванне вяртання дадому. Можа, таму, што гэта адбываецца вельмі рэдка — толькі раз на год. З асаблівым пачуццём я ўглядаўся ў родныя мясціны і з космасу. Убачыць Беларусь удалося далёка не адразу. Чамусьці, калі арбіта праходзіла далёка ад нашых мясцін, над Мінскам было сонечна, а як толькі арбіта набліжалася, адразу зацягвалася ўсё аблокамі. І толькі ў апошні месяц палёту мне ўдалося зрабіць здымкі Мінска і роднага Чэрвеня, чаму я невыказна быў рады!
Інфармацыя з сайта zviazda.by