Турнір, як і звачайна, складаўся з трох гульняў: "Фотовспышка", Свая гульня, Што? Дзе? Калі? Пасля музычнага нумара аднаго з гульцоў мясцовай каманды, слова ўзяла вядучая турніру Ірына Вабішчэвіч.
Сутнасць першай гульні была ў тым, каб зрабіць сэлфі, прысвечанае дзесяцігоддзю турніру. Незалежнае журы складалася з вопытных і бывалых гульцоў раёна. Было шмат выдатных работ - як заўсёды праявілі крэатыў хлопцы з каледжа, але першае месца ўзяла наша ювенальная каманда "6 зорак"
У "Сваёй гульні" нашым камандам не было роўных - і гэта не дзіўна, так як "пытанні на веды" заўсёды у нас атрымоўваліся вельмі добра. "Мідгард" набраў - 870 балаў, што амаль у два разы больш, чым у нашай малодшай каманды, якая набрала 440 балаў.
Дарэчы, праверым вашы веды? Колькі балаў набярэце вы?
ТЕМА 10. НОЧНОЙ
10. ИХ пасли в ночном.
20. Одно из самых известных ПРОИЗВЕДЕНИЙ Сергея Лукьяненко.
30. Это ЯВЛЕНИЕ наблюдается в умеренных и высоких широтах перед летним солнцестоянием и после него.
40. ЕГО стихотворение «Ночь, улица, фонарь, аптека…» увековечено на стене одного из домов в Лейдене (Нидерланды).
50. Картина «Ночной дозор» принадлежит кисти этого ХУДОЖНИКА.
У галоўнай гульні - Што? Дзе? Калі? - не было роўных Галаваломам.
Вопрос 8. Среди прочего, М.А. Булгаковым была написана пьеса "Последние дни" о последних днях Пушкина. Ко всеобщему удивлению, среди действующих лиц пьесы не оказалось...Кого?
Адказ:
"Мідгард"
- Дарафееў Ягор (к)
- Аляксеева Алеся
- Гарадкавец Надзея
- Шыдлоўская Кацярына
- Жылкін Ілля
- Данілюк Ал-р
"6 зорак"
- Іваноў Ілля
- Аляксееў Георгій
- Круг Дзмітрый
- Буслаеў Слава
- Патупчык Віка
- Макара Андрэй