Традыцыйныя спартакіяды сельсаветаў, якія штогод ладзіць раённы фізкультурна-спартыўны клуб, трывала ўвайшлі ў жыццё вяскоўцаў як сапраўдныя святы здароўя, бадзёрасці духу і сяброўства.
Старт сёлетніх такіх спаборніцтваў быў дадзены ў суботу ў Запольскай школе, дзе прайшла спартакіяда Смілавіцкага сельсавета. Удзел у ёй узялі каманды вёсак Заполле, Карзуны, ААТ «Запольскае», гаспадароў пляцоўкі і ФК «Карзуны».
Традыцыйныя спартакіяды сельсаветаў, якія штогод ладзіць раённы фізкультурна-спартыўны клуб, трывала ўвайшлі ў жыццё вяскоўцаў як сапраўдныя святы здароўя, бадзёрасці духу і сяброўства.
|
Пераможца спаборніцтваў па дартсу і стральбе Вольга Блецька |
Фота Ігар Адамовіч |
Старт сёлетніх такіх спаборніцтваў быў дадзены ў суботу ў Запольскай школе, дзе прайшла спартакіяда Смілавіцкага сельсавета. Удзел у ёй узялі каманды вёсак Заполле, Карзуны, ААТ «Запольскае», гаспадароў пляцоўкі і ФК «Карзуны».
|
Самы трапны стралок спартакіяды ў мужчын Аляксей Ганчарык |
Фота Ігар Адамовіч |
Пасля двух відаў праграмы лідарства ў спартакіядзе захапілі спартсмены ФК «Карзуны». Адбылося гэта шмат у чым дзякуючы Вользе Блецька, якая, упэўнена выйграўшы спаборніцтвы па дартсу і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, вывела свой калектыў на агульнакамандныя першыя месцы ў гэтых відах. У мужчын дакладней за сапернікаў кінуў дроцікі ў мішэнь прадстаўнік каманды Запольскай школы Сяргей Казачонак. Самым трапным стралком стаў Аляксей Ганчарык з ААТ «Запольскае».
|
Старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Валянціна Півавар і старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Леанід Губарэвіч уручаюць узнагароды за першае агульнакаманднае месца ў спартакіядзе капітану каманды вёскі Заполле Сяргею Ермаковічу |
Фота Ігар Адамовіч |
У спаборніцтвах па шашках пераможцамі сталі Вікторыя Грыгарэнка (вёска Заполле) і Дзмітрый Мурашка (вёска Карзуны), па настольнаму тэнісу – Марыя Комлева (вёска Карзуны) і Сяргей Ермаковіч (вёска Заполле).
|
Каманда вёскі Заполле - уладальніца пераходнага кубка спаборніцтваў |
Фота Ігар Адамовіч |
На першым этапе валейбольнага турніру каманды згулялі ў групах. У фінале, куды выйшлі спартсмены вёсак Заполле і Карзуны, вікторыю святкавалі запольскія валейбалісты. Спаборніцтвы па перацягванню каната таксама выйграла каманда вёскі Заполле. У рашаючым паядынку яна падужала прадстаўнікоў мясцовай школы.
|
Перацягванне каната: ніхто не хацеў саступаць |
Фота Ігар Адамовіч |
Такі магутны фініш вывеў каманду вёскі Заполле на першае агульнакаманднае месца ў спартакіядзе. Яна заваявала пераходны кубак спаборніцтваў. Другое месца занялі спартсмены вёскі Карзуны, трэцяе – каманда Запольскай школы.
|
Перацягванне каната: ніхто не хацеў саступаць |
Фота Ігар Адамовіч |
Пераможцы і прызёры спартакіяды ўзнагароджаны Дыпломамі, а спартсмены, якія занялі першыя месцы па відах, яшчэ і грашовымі прызамі. Акрамя таго, кожная каманда-удзельніца атрымала ў падарунак ад Смілавіцкага сельвыканкама торт.
Аўтар: Ігар Адамовіч
Матэрыял: cherven.by