Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.05.13

Заканчэнне навучальнага года ў Запольскай школе

30 мая ў нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

30 траўня ў нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Свой апошні званок пачулі вучни нашага маленькага, але вельмі дружнага 11-ага класа.

Дырэктар школы Гантарэнка Андрэй Валянцінавіч ўручаў дыпломы і граматы. На фота: ўручэнне дыплома адной з лепшых вучаніц школы Лухверчык Анастасіі.

На лінейцы прысутнічала шмат гасцей: намеснік старшыні ААТ "Запольскае" Свідзерскі С.Ф., старшыня Смілавіцкага сельскага савета Півавар В.І., начальнік аддзела адукацыі Чэрвеньскага райвыканкама Асановіч Л.В.

Акрамя ўручэння шматлікіх грамат, Ларыса Валянцінаўна ўручыла школе Сертыфікат на атрыманне інтэрактыўнай дошкі. Акрамя таго, першакласнікам прэзентавалі футбольныя мячы.

 11-цікласнікі падрыхтавалі некалькі нумароў.

Права апошняга званка дасталася Казачонку Аляксею.

Больш фатаграфій-ў нашым альбоме на Яндэксе

Раздзелы сайта