Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.04.17

Крок за крокам

Красавік – стаў насычаным на розныя мерапрыемствы для таленавітых і высокаматываваных вучняў

Усе пачалося з раённай алімпіяды па хіміі (для вучняў 8 класа) і  гісторыі (для вучняў 8-9 класаў), якая адбылася 08.04.2017.

Добрыя вынікі паказалі  вучань 9 класа Аляксееў Георгій па гісторыі, які атрымаў дыплом першай ступені, і вучаніца 8 класа Шыдлоўская Святлана па хіміі, атрымаўшы дыплом трэцяй ступені.

Затым педагогі, вучні і іх бацькі прынялі ўдзел у Касмічным фестывалі і занялі першае месца (гэта адбылося 12 красавіка), а праз дзень каманда вучняў  установы адукацыі паехала на слёт ЮІР і таксама паказала сябе неблага.

Затым пачаліся дыстанцыйныя алімпіяды для вучняў 4 класа па рускай мове, беларускай мове, матэматыцы і прадмеце “Чалавек і свет”, для вучняў 5-8 класаў па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, для вучняў 5-7 класаў па матэматыцы. Па выніках правядзення першага этапу ў другім вочным этапе пнынялі ўдзел наступныя вучні: вучаніца 4 класа Няхай Анастасія па рускай і беларускай мове, матэматыцы, вучаніца 6 класа Седлер Кацярына па беларускай мове, вучаніцы 8 класа Вяргэйчык Валерыя і Шыдлоўская Святлана па рускай мове і літаратуры, вучаніца 8 класа Шыдлоўская Святлана па беларускай мове. Таксама прайшоў на другі этап па матэматыцы вучань 6 класа Фурс Аляксей.

13 красавіка 26 вучняў школы прынямі ўдзел у конкурсе па англійскай мове “Лінгвісцёнак”, а паралельна з гэтым 10 вучняў паўдзельнічалі ў асноўным туры Міжнароднай анлайн-алімпіяды па англійскай мове SkyengSuperCup.

На прыканцы месяца нашых вучняў таксама чакаюць адказныя мерапрыемствы. Гэта конкурс работ даследчага характару і конкурс чытальнікаў “Жывая класіка”.

Поспехаў вам, старанныя нашы разумнікі!

Падобныя тэмы:

  1. 25.02.2017 Пагаворым аб Каленіку Сяргею
  2. 30.10.2016 Ад "фінансаў" да "алімпійскіх надзей"
  3. 16.11.2016 Эрудыт-2016. Спаборнічаем у прававых ведах
  4. 29.10.2016 Як пройдуць восеньскія канікулы для адараных і высокаматываваных
  5. 17.09.2016 Графік правядзення турніраў БА "Конкурс"
  6. 23.06.2016  Лепшыя з лепшых. Медалісты і выдатнікі вучобы -2016
  7. 02.03.2016 На рэспубліканскім узроўні
  8. 15.6.2015 Дасягненні ў 2014/2015 вучэбным годзе
  9. 08.04.2016 Вынікі алімпіяды па беларускай мове і геаграфіі
  10. 24.03.2016 Лепшыя сярод лепшых. Вынікі за тры чвэрці
  11. 29.12.2015 Рэйтынг найбольш здольных вучняў

Каменцім у Кантакце: