1 лютага |
У 1907 годзе нарадзіўся Алесь Звонак, беларускі паэт, драматург, перакладчык, тэатразнавец. Яго верш "Гарбуз" чытаем у 6 класе. Таксама, ў 1913 годзе нарадзіўся Антон Алешка, беларускі пісьменнік |
2 лютага |
У 1902 годзе нарадзіўся Станіслаў Грынкевіч, беларускі ўрач, пісьменнік, культурны, грамадскі і палітычны дзеяч |
3 лютага |
У 1964 годзе памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец |
4 лютага |
У 1808 годзе нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, — беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры і аўтар шэдэўральнай "Пінскай шляхты", з якой мы знаёмімся ў 9 класе. У 1878 годзе нарадзіўся Дарафей Бохан, беларускі і рускі журналіст, паэт, празаік, перакладчык, крытык. У 1934 годзе нарадзіўся Арсень Ліс, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, а щ 1887 годзе нарадзіўся Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч |
5 лютага |
У 2003 годзе памёр Нічыпар Пашкевіч, беларускі крытык і літаратуразнавец |
6 лютага |
У 1893 годзе нарадзіўся Максім Гарэцкі - беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Яго апавяданне "Роднае карэнне" з праграмы 9 класа можна праслухаць тут. Таксама ў гэты дзень 1914 года нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, народную баладу "Маці" якога мы чытаем у 8 класе. У 1963 годзе ў гэты дзень нарадзіўся Віктар Гапееў, аўтар такіх раманаў як "Пазл", "Ноч цмока". У 1921 годзе выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, яўрэйскай (ідыш), польскай і рускай мовам статус дзяржаўных у БССР. 6 лютага 1955 нарадзіўся Алякса́ндар Лукашу́к, беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык. Аўтар даследаванняў гісторыі XX ст., у т.л. кніг «Здзек» (1988), «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), «След матылька: Освальд у Менску» (2011), «Зкімбы-зымбы» (2013). 6 лютага 1993 года нарадзілася Анхела Эспіноса Руіс, беларуская паэтэса іспанскага паходжання, даследчыца-славістка. У 2017 годзе зрабіла пераклад на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча. У гэтым жа годзе быў выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў яе трэці зборнік вершаў, «Pomme de ciel». |
7 лютага |
У 1881 годзе нарадзіўся Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, адзін з аўтараў «Нашай Нівы». Рамуальд Зямкевіч быў вялікі аматар кніг. Кажуць, што ён быў такі заўзяты бібліяфіл, што не прапускаў старое беларускае кніжкі, асабліва калі яна “дрэнна ляжала“. У выніку сабраў вялізарную калекцыю рарытэтаў, але, на жаль, уся яна згарэла ў вайну. Але, добра, што некаторыя рукапісы Зямкевіч паспеў апублікаваць. |
8 лютага |
1921 год - год нараджэння Івана Мележа, аўтара легендарнага рамана "Людзі на балоце", з якім мы знаёмімся ў 10 класе. Таксама 8 студзеня 1892 нарадзіўся беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакладчык Бранісла́ў Ада́мавіч Тарашке́віч. Аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы (Беларуская граматыка для школ, 1918). 8 студзеня 1892 нарадзіўся беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакладчык Бранісла́ў Ада́мавіч Тарашке́віч. Аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы (Беларуская граматыка для школ, 1918). |
9 лютага |
9 лютага 1883 года нарадзіўся Францішак Аляхновіч (1883-1944) - беларускі тэатральны дзеяч, драматург, публіцыст і празаік. "Бацька навейшай беларускай драматургіі". |
10 лютага |
У 1921 годзе ў складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове. У 1882 годзе нарадзіўся Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменнік. У 1943 годзе нарадзіўся Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец. |
11 лютага |
У 1935 годзе нарадзіўся Мікола Кусянкоў, беларускі пісьменнік, аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь» (1987). 11 лютага 1952 нарадзілася Людміла Хейдарава, беларуская пісьменніца. Аутар кнігі «Прыступкі да Храма Святога Духа» (2017). |
12 лютага |
У 1969 годзе нарадзіўся Сяржук Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Праз галеРэю» (1995), «Менскія санэты» (2002), дзіцячай вершаванай казкі «Прыгоды Какоса Маракоса». Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды», пераклаў «Крымскія Санэты». Перакладаў з польскай Галчынскага, Івашкевіча, Гюле, Маслоўскую. |
13 лютага |
У 1806 годзе нарадзіўся Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык. У 1902 годзе нарадзіўся Сымон Хурсік, беларускі пісьменнік. У 1973 годзе нарадзіўся Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык. |
14 лютага |
14 лютага 1937 года нарадзіўся беларускі празаік, паэт, перакладчык і літаратуразнавец Міхась Стральцоў. Яго "Сена на асфальце" і "На чацвёртым годзе вайны" чытаем у 11 класе. У 1907 годзе нарадзіўся Алесь Звонак, беларускі паэт |
15 лютага |
У 1912 годзе нарадзіўся Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. У 1959 годзе нарадзіўся Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург. |
16 лютага |
16 лютага 1925 нарадзіўся беларускі пісьменнік і літаратуразнавец Іван Якаўлевіч Навуменка. Яго "Настаўніка чарчэння" чытаем у 7 класе. У 1925 годзе пры Інбелкульце заснавана бібліятэка, цяпер — Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі. У 1902 годзе нарадзіўся Рыгор Мурашка, беларускі паэт. ўтар зборнікаў апавяданняў «Стрэл начны ў лесе» (1926), «Прыгранічны манастыр» (1930), «Званкі» (1931), «Рузікі» (1932), «Мюдаўская ноч» (1934), аповесці «У іхнім доме» (1929), раманаў «Сын» (1929), «Салаўі святога Палікара» (1967). У сааўтарстве з Н.Гарнічам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935). |
17 лютага |
У 1938 годзе памёр Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык. 17 лютага 1968 нарадзіўся Алесь Белы, таксама вядомы як Кухмістар Верашчака, беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008). Вядомы беларускі блогер. Аўтар такіх твораў як "Сакатала бочачка. Праўдзівая гісторыя нашых напояў", "Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы" і інш. 17 лютага 1955 дзень нараджэння святкуе Галіна Тварановіч, адна з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.» 17 лютага 1939 года у Горадні нарадзіўся Мечыслаў Курыловіч, аўтар зборніка вершаў “Тутэйшы”. 17 лютага 1941 нарадзіўся беларускі паэт, мастак Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько, аўтар кніг паэзіі «Між вамі» (1999), «Кастусь казаў» (2008), «Наканаваны неспакой» (2008). |
18 лютага |
У 1893 годзе нарадзіўся Максім Гарэцкі . — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці. У 1948 годзе нарадзіўся Міхась Мірановіч, беларускі паэт-гумарыст. У 1946 годзе нарадзілася Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса. |
19 лютага |
У 1908 годзе нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт. Ен прыйшоў у беларускую лiтаратуру ў 20-я гады поўным веры ў будучае, радаснага адчуваньня перамен. У 1924 годзе ў газэце “Савецкая Беларусь” зьявiўся першы нарыс Станiслава Шушкевiча, а неўзабаве ў часопiсе “Малады араты” было надрукавана некалькi яго вершаў. У 1926 годзе малады паэт стаў членам лiтаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Яго паэзiя ўжо тады зьвяртала на сябе ўвагу шчырай усхваляванасьцю. У 1712 годзе нарадзіўся Ульрык Кшыштаф Радзівіл, польскі і беларускі пісьменнік, аўтар кніг «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752). 19 лютага 1890 года нарадзіўся Казімі́р Свая́к (сапр. Канстанцін Мацвеевіч Стаповіч) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар |
20 лютага |
У 1922 годзе нарадзіўся Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст. У 1945 годзе нарадзіўся Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца. 20 лютага 1933 года нарадзіўся Міхась Шушкевіч. Яму сярод іншага належыць тэкст "Ты мне вясною прыснілася" - што стаў першым сапраўдным хітом "Песняроў". |
21 лютага |
Міжнародны дзень роднай мовы. — адмысловы дзень абвешчаны на 30-й сэсii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсьведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. |
22 лютага |
У 1920 годзе нарадзіўся паэт Аляксей Коршак. Яго верш "Кляновы ліст" (6 клас) можна паслухаць тут. У 1889 годзе нарадзіўся Мікола Байкоў, беларускі мовазнавец і педагог |
23 лютага |
У 1891 годзе нарадзіўся Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. У 1907 годзе нарадзіўся Нарадзіўся Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадскі дзеяч Заходняй Беларусі і эміграцыі. Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына». |
24 лютага |
У 1935 годзе нарадзіўся Дзядзька Рыгор (Рыгор Барадулін). Яго верш "Уцякала зіма ад вясны..." мы чыталі ў 6 класе. Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лоркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) і медалём Францыска Скарыны. Пачаў друкавацца з 1953 г., першыя вершы былі змешчаныя ў газеце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі – «Маладзік над стэпам» – выйшаў у 1959 г. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 70-ці выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў свет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002). У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»). |
25 лютага |
У 1909 годзе нарадзіўся Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч. У 1957 годзе нарадзіўся Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт. |
26 лютага |
У 1932 у Мінску пачала выдавацца газета «Літаратура і мастацтва». У 1912 годзе нарадзіўся Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). |
27 лютага |
У 1903 годзе нарадзіўся Міхась Явар, беларускі паэт. Явар — з тых творцаў, якіх называюць заходнебеларускімі паэтамі, гэта значыць, што жыў і працаваў ён у міжваенны час на тэрыторыі Беларусі пад польскай акупацыяй. Друкаваўся ў віленскіх выданьнях — “Беларускай газэце“ і часопісе “Шлях моладзі“. У даведніках ягоная біяграфія сканчаецца словамі: даведзены да адчаю, Явар скончыў жыцьцё самагубствам. І адбылося гэта ў 1933 годзе. Як і большасьць творцаў ягонага пакаленьня, Явар пісаў вершы на сацыяльныя матывы і збавеньня душы шукаў па-за царквою, адмаўляючы як буржуазныя, так і клерыкальныя каштоўнасьці. Таксама 27 лютага ў 1935 годзе нарадзіўся Фёдар Клімчук, беларускі мовазнавец, дыялектолаг. У 1612 годзе пачала працу Любчанская друкарня — у Любчы пад Наваградкам.Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску. Галоўным чынам гэты былі выданьні сьвецкага зьместу: антычныя і гістарычныя творы, практычныя дапаможнікі ў мэдыцыне, вэтэрынарыі і школьнай справе, літаратурныя творы. Напрыклад, былі спаміж іх “Генэалёгія або кароткае апісаньне вялікіх літоўскіх князёў“ Стрыйкоўскага ў перапрацоўцы Доўгірда, “Гісторыя юдэйскай вайны“ Флавія, “Апафэгматы“ Буднага, “Статут Слуцкай школы“ ды іншыя. Любчанская друкарня стала адной зь дзясяткаў, якія ў тыя часы былі адкрытыя ў нашым краі і сьведчылі пра вучонасьць і эўрапейскі ўзровень разьвіцьця Беларусі напачатку 17 стагодзьдзя. |
28 лютага |
У 1851 одзе памёр Ян Баршчэускі. Вядомы за свой найбунейшы твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (на польскай мове, чытаем у 9 класе). За жыццё напісаў таксама тры вершы на беларускай мове. У 1902 годзе нарадзіўся Сымон Куніцкі, беларускі крытык і літаратуразнавец. У 1927 годзе нарадзіўся Марк Смагаровіч, беларускі паэт. У 1966 годзе нарадзіўся Алесь Бадак, беларускі паэт. |
29 лютага |
У 1972 годзе нарадзіўся Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст. |