Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.04.2014

Нацыянальная бібліятэка

27 красавіка вучні нашай школы наведалі г. Мінск. Першым пунктам у маршруце экскурсіі значылася плошча Герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Павага дзяржаўнай сімволікі - неад'емная частка грамадзянскага выхавання навучэнцаў.

27 красавіка вучні нашай школы наведалі г. Мінск. Першым пунктам у маршруце экскурсіі значылася плошча Герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Павага дзяржаўнай сімволікі - неад'емная частка грамадзянскага выхавання навучэнцаў.

У кожным горадзе ёсць будынак - « візітная картка». У Парыжы - гэта Эйфелева вежа, у Лондане - Біг Бэн, а ў Менску - гэта Нацыянальная бібліятэка. Навучэнцы 6 і 8 класаў вырашылі даведацца аб ей больш падрабязна. Экскурсійны маршрут праходзіў па трох паверхах будынка. Падчас экскурсіі вучнi пазнаёміліся з гісторыяй, інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем Нацыянальнай бібліятэкі , яе функцыямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. Экскурсавод распавёў пра кніжны фонд, каталогі і картатэкі бібліятэкі, пра сістэму заказу і выдачы дакументаў , а таксама пра спецыфіку чытальных залаў.

У экскурсійны маршрут увайшло таксама наведванне музея кнігі, дзе прадстаўлены унікальныя кніжныя помнікі.

Падчас экскурсіі нас пазнаёмілі з асаблівасцямі мастацкага афармлення будынка бібліятэкі. Наведванне Нацыянальнай бібліятэкі пакінула станоўчыя эмоцыі і новыя незабыўныя ўражанні!

Разделы сайта