Мы ўсе ведаем чорстваму хлебу цану,
Бо мы выйшлі з таго пакалення, якое
Знала чорныя дні, горкі смак палыну... (М.Танк)
Ідэя стварэння музея належыць былому дырэктару школы Аўраменка Алене Паўлаўне. Менавіта яна пачала па крупіцах збіраць будучую экспазіцыю музея. Андрэй Валянцінавіч Гантарэнка працягнуў пачатую справу: адшукаў сродкі на рамонт памяшкання музея. Што ў нас атрымалася? Вырашаць вам.
Яго вялікасць Хлеб
Усе, хто спрабуе беларускі хлеб, хваляць яго за выдатны смак.
Гэта вечная каштоўнасць у нашым жыцці, плённы здабытак руплівага сейбіта і святая боская шчодрасць.
Чаму абурыўся дзед
Стары нетаропка тупае каля паліц з хлебам, а то спыніцца, быццам нешта ўспамінае і думае. Глядзіць на боханы, а іх у гэтым аддзеле, дзякуй руплівым людзям і Богу, вельмі многа і самых розных. Добрыя гатункі, адмысловая выпечка, прывабныя формы… Тут заўсёды стаіць густы духмяны водар, асабіста я вельмі яго люблю, бо напамінае мне вясковае поле, дзе толькі што скасілі жыта.
Дзед асцярожна бярэ з паліцы паўбохана чорнага. Рукі яго дрыжаць, і невялічкі кавалачак хлеба падае на падлогу. Дзед напружана нагінаецца, каб падняць гэты кавалачак. Якраз падыходзіць маладая сімпатычная прадаўшчыца.
— Ну што ты, дзед, заўсёды такі неакуратны, — папракае яна. — Не шукай гэты кавалачак, табе ж цяжка, сама падыму…
Дзяўчына падбірае хлебны кавалачак і хоча кінуць яго ў невялікую кардонную скрынку, якая стаіць убаку.
— Не трэба, — рашуча пратэстуе стары. — Гэта ж хлеб. Ці ж можна яго так зневажаць?!
Дзед вырывае з рук прадаўшчыцы хлебны кавалак, дзьмухае на яго і акуратна кладзе ў свой пакет.
— Дома ачышчу і з’ем, а вы павучыцеся, як трэба абыходзіцца з хлебам.
— Ох, дзед, — незадаволена круціць галавой прадаўшчыца, — з-за нейкага кавалачка падымаеш гвалт. Пасаромеўся б, ты ж наш пастаянны пакупнік.
«Няма са мною роднага поля»
Мяне надта карціць пагутарыць са старым.
— Смачны хлеб? — пытаюся.
Дзед глядзіць на мяне, і ў яго стомленых вачах здзіўленне.
— А што, няўжо бывае хлеб і нясмачны? Ну, відаць, вы нарадзіліся ў горадзе і ніколі не бачылі, як вяскоўцам дастаецца хлеб, — не адказвае, а разважае ён. Тлумачу, што я родам з вёскі.
— Я часта вас бачу ў гэтым аддзеле, — працягваю гаворку. — Мабыць, вам цяжка хадзіць у магазін, бо вы ўжо вельмі сталы чалавек.
— Так, гадкоў мне багата, ужо да дзевяноста дабраўся, і здароўе па ўзросце, — уздыхае. — Ну а чаму ў гэты магазін хаджу? Дык хлеб цягне. Усё сваё жыццё працаваў на палетках, і калі была свая ўласная зямелька, і калі сталі калгасы. Ах, колькі жыта прайшло праз мае рукі, а кожнае зярнятка — гэта ж хлеб. Цяпер у маёй вёсцы няма нічога і нікога, людзі ўсё далей ад жытнёвага поля. Мяне, адзінокага і нямоглага, забраў да сябе ў Мінск сын. У горадзе жыць няблага, але назаўсёды адарваны я ад таго, што было самым дарагім у маім жыцці, — няма са мною роднага жытнёвага поля. Вы былі калі-небудзь на ім, як толькі зжата жыта? Які тады стаіць духмяны водар — водар свежага хлеба. Такім водарам у час жніва я дыхаў шмат гадоў. А ў вялікім горадзе чым дыхаеш? Таму мы дамовіліся з сынам і нявесткай, што за хлебам для сябе ў магазін буду хадзіць я сам, — працягвае дзед. — Пастаю тут, падыхаю хлебным водарам — быццам на жытнёвае поле прыйшоў. Яны любяць белы, розныя там батоны, пышкі, канешне, таксама апетытныя і смачныя, але ж, па-мойму, гэта для гараджан, для інтэлігенцыі. Лекавая сіла і здароўе чалавека ў чорным хлебе, навука так гаворыць, і сам я на сабе праверыў за доўгае сваё жыццё. Ды ці ведаюць гарадскія, асабліва моладзь, цану хлеба, як ён дастаецца і што значыў калісьці ў вёсцы ды і не толькі. Нездарма ж з даўніх часоў беларусы гавораць: «У каго хлеб, у таго і шчасце».
Што ў духмяным бохане
Я згаджаўся з яго мудрымі сялянскімі разважаннямі пра хлеб, і яму гэта падабалася, бо сустрэў у маёй асобе добрага суразмоўніка і шчырага аднадумца.
— Ат, гляджу вось тэлевізар, шмат там розных песень,нямала пра той жа спорт, — працягвае дзед. — Пра людзей жа, ад чыёй нялёгкай працы ў гарадскіх магазінах удосталь смачнага хлеба, як у гэтым універсаме, гаворкі малавата, я так лічу. А ці ж праспявае добра той самы артыст або прабяжыць хутка бягун, калі ў іх не будзе сытнага харчавання? І без смачнага, апетытнага хлеба абедзенны стол не стол. Добра, што наш Прэзідэнт увёў такія «Дажынкі» — на ўсю рэспубліку важнае і прыгожае свята, калі хлебаробам аддаецца заслужаная пашана і ўдзячнасць.
Хлеб… Хоць і кароткае слова, але незвычайна ёмістае і выразнае. Яно столькі ўбірае ў сябе, што часта, калі мы яго вымаўляем, то маем на ўвазе мноства складальнікаў, якія вызначаюць лёс велізарнай колькасці насельніцтва нашай планеты, дзе з даўніх часоў хлеб — аснова паўсядзённай ежы. Для нашага народа хлеб заўсёды быў святыняй, такім застаецца і цяпер, хаця чамусьці мы рэдка яго так называем, быццам саромеемся.
У Беларусі праблема з хлебам вырашана паспяхова і поўнасцю. За апошнія гады няспынна растуць атрыманыя аб’ёмы збожжавых. Летась жа наогул выдаўся рэкордны ўраджай. Так што збожжа хапае і на апетытныя румяныя боханы на нашым стале, і на высакаякасны корм для грамадскага статка.
Наш хлеб усуседніх дзяржавах
Усе, хто прыязджае, скажам, у Мінск і спрабуе беларускі хлеб, хваляць яго за выдатны смак, незвычайны водар. І вязуць нашы госці дамоў румяныя, апетытныя боханы як смачныя прэзенты.
«Дзякуй вам, сяляне»
Адназначна, хлеб — катэгорыя маральная. Ну а як ставяцца да яго, скажам, дзеці?
«Можна ўпэўнена сцвярджаць, што хлеб — аснова жыцця. Здабыты нялёгкай сялянскай працай, ён здаўна лічыўся галоўным багаццем краіны. Калі бачыш хлопчыка ці дзяўчынку, якія непаважліва адносяцца да хлеба, цяжка ўявіць, што яны вырастуць добрымі людзьмі. Здаецца, хлеб суправаджае мяне з таго самага часу, як я вымавіла першае слова і зрабіла першы крок. Усё сваё жыццё я буду памятаць, што хлеб вырошчваюць руплівыя людзі. Усім ім вялікае дзякуй за смачныя боханы на нашым стале». (Анастасія Кудравец).
«Неабходна з самага нараджэння прывіваць дзіцяці павагу і беражлівыя адносіны да хлеба. Калі будзе так, значыць, мы з малых гадоў навучымся шанаваць працу чалавека, і ў першую чаргу — працу нашых сялян». (Анастасія Захарчук).
Калі не адлюстроўваецца флэш у Chrome:
- Калі ласка, увядзіце chrome:plugins ў адрасны радок, каб адкрыць старонку "Плагіны".
- На старонцы "Плагіны" знайдзіце запіс "Flash".
- Для ўключэнне Adobe Flash Player, націсніце на спасылку "ўключыць" пад яго назвай.
Тэатр пачынаецца з вешалкі, а наш музей з гэтага дакумента
Даведацца пра пралку можна на Вікіпедыі
Пра хлеб пісалі многія беларускія паэты і пісьменнікі: В.Вітка, Янка Купала, Пімен Панчанка.
Прыказкі, прымаўкі і загадкі пра хлеб
Для гаспадыні
7
Аб хлебе ў жывапісе
Матэрыял па тэме: