 |
фота http://ktzszmoik.gov.by |

Выдатнае надвор'е і яркае вясновае сонейка прадвяшчалі 6 сакавіка добры дзень. Менавіта ў гэты дзень, напярэдадні жаночага свята, у госці да пражываючых у Чэрвеньскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце прыехалі вучні і работнікі Запольскай сярэдняй школы.

Па добрай традыцыі ўжо некалькі гадоў запар мы абменьваемся канцэртамі і дорым адзін аднаму добры настрой.


Школьная класіка: песні ад Ганчарова Мікалая Іванавіча. Абсалютна ўсе гледачы былі ў захапленні ад галаса Ганчарова Мікалая. Крыкі «брава !!!» гучалі пасля кожнай яго песні.

Кудравец Насця

У гэты раз педагог-арганізатар Аксана Юхно акрамя вучняў прывезла двух супрацоўнікаў школы. Салаева Мадзіна цешыла песнямі на рускай, італьянскай і англійскай мовах.

А яе пяцігадовая дачушка Альміра праспявала калыханку на беларускай мове.


Велізарную радасць даставілі вучні школы: Няхай Анастасія, Галецкаму Вікторыя, Кудравец Анастасія, Ласоўская Яніна, Шыдлоўская Святлана, Пірштук Анастасія, Розум Сямён, Шачанок Дар'я, Седлер Кацярына, Шыдлоўская Ірына. Іх творчыя здольнасці ўзраслі шматкратна і ўсе атрымлівалі асалоду ад вакальных дадзеныхі салістаў, і іх харэаграфічнага талента=

Школьны педагог-арганізатар Юхно Аксана Іванаўна





Паўтарыгадзінная канцэртная праграма праляцела на адным дыханні

Больш школьных фота тут:

Падобныя тэмы:
- Актавая зала
- 15.10.17 Да Дня Маці. Святочны канцэрт
- 03.10.2017 Дзень настаўніка - 2017 (photo+video)
- 07.05.2017 Напярэдадні свята
- 11.03.2017 Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню - 4
- 31.12.2015 Навагодняе свята ў Запольскай школе
- 04.05.2015 КВН. II месца не "роднай" сцэне01.04.2015 Дэжа Вю. Аляксееў Георгій і чарговы дыплом
- 7.1.2015 Навагодні настрой на зімовых вакацыях
- 1.1.2015 Навагоднія сюрпрызы ў снежаньскую мяцеліц
Каменцім у Кантакце:
