фота abff.by
Беларускі ўжо сустракаліся з шатландкамі ў рамках адбору на Чэмпіянат Еўропы УЕФА сезона 2017, саступіўшы ў двух паядынках з розніцай 0:8. Перад сённяшнім матчам букмекеры не верылі ў тое, што нашы дзяўчаты здолеюць навязаць бой саперніцам, даючы каэфіцыент на перамогу беларусак 17. Нягледзячы на гэта, менавіта гаспадыні першымі адкрылі лік - Анастасія Шупо выдала перадачу на цёзку Харланава, якая і вывела зборную наперад. Не паспелі беларускі толкам парадавацца, як Джэйн Рос, праз тры хвіліны пасля стрэлу Харланава, зраўняла лік. Нашы дзяўчаты пісьменна абараняліся, не забываючы і пра контратакі, маючы некалькі нядрэнных момантаў, каб зноў выйсці наперад. Беларускі і забілі, праўда, на жаль, у свае вароты - Джэйн Рос прастрэліла, мяч трапіў у нагу Ганне Козюпе і заляцеў у вароты Наталлі Васкабовіч.
фота abff.by
Беларусь - Шатландыя 1: 2 (1: 1)
2017/09/19. 18.00. Стадыён ФК «Мінск».
Суддзі: Н.Сцепанян, Л.Грыгаран, Х.Гарыбян (усе - Арменія).
Беларусь: Васкабовіч, Бештень, Луцкевіч, Шчарбачэня (Сяргейчык, 80), Козюпа, Шупо, Уразаева, Слесарчык, Харланава (Белая, 63), Капусціна (Казакевіч, 73), Нікалаенка.
Запасныя: Кавальчук, Юшко, Маркушэўскі, Лынькоў.
Шатландыя: Александер, Корса, Біці, Лаў, Лаудер, Уир (Кричтон, 78), Эванс (Браўн, 84), Рос, К.Мюррей (Катберт, 78), Эмсли, Сміт.
Запасныя: Лін, Артур, Клелланд, Мюрэй.
Галы: 1: 0 - Харланава, 25; 1: 1 - Рос, 28; 1: 2 - Козюпа (АГ), 62.
Папярэджання: Васкабовіч, 28; Шчарбачэня, 79.
фота abff.by
фота abff.by
Іншыя школьныя фота глядзім тут:
https://fotki.yandex.ru/users/zapolleschool2013/album/565800
Падобныя тэмы:
- 09.10.2017 Мы зноў наведалі матч Лігі Чэмпіёнаў
- 08.10.2016 Ліга Чэмпіёнаў прыйшла ў Запольскую школу. Нашы вучні наведалі матч з удзелам "Барселоны"
Карысныя спасылкі:
- Сайт АБФФ
- Афіцыйны сайт ФК "Мінск"
Каменцім у Кантакце: