ДАРАГІ ВУЧАНЬ!
Мы віншуем цябе з пачаткам зімовых канікулаў і жадаем, каб ты добра адпачыў, набраўся сіл і здароўя. Каб Новы год прынёс табе шмат радасці, шчасця і ўдачы, здзяйснення ўсіх тваіх жаданняў. Каб усе непрыемнасці засталіся ў старым годзе, а ў Новым было толькі ўсё самае цудоўнае, добрае і светлае ... Мы жадаем, каб у Новым годзе ў цябе было пабольш сапраўдных сяброў і добрых адзнак ...
Хочам нагадаць, што падчас зімовых канікулаў ты не павінен забываць пра сваю бяспеку і сваё здароўе:
- памятай, што ўзімку на вуліцах становіцца вельмі слізка, і таму яшчэ больш небяспечна;
- пры пераходзе праезжай часткі памятай, што табе, а не аўтамабілю лягчэй саступіць дарогу;
- не забывай выключаць электрычныя прыборы з сеткі і не пакідай іх без нагляду;
- памятай, што ўцечка газу - частая прычына атручванняў, будзь уважлівы, калі карыстаешся газавымі прыборамі;
- не катайся на лёдзе, нават калі табе здаецца, што ён трывалы ці ты бачыш, што катаюцца іншыя дзеці - бо лёд, які пакрывае вадаём не аднолькавай таўшчыні, і менавіта пад табой можа апынуцца тонкім і далікатным;
- не адкрывай дзверы незнаёмым людзям, калі застаешся дома адзін;
- хавай мабільны тэлефон далей ад чужых вачэй, калі бываеш на вуліцы, у транспарце;
- не хвастайся матэрыяльным дабрабытам сям'і перад новымі сябрамі або знаёмымі;
- не прыводзь у дом новых сяброў ці знаёмых без дазволу бацькоў і ў іх адсутнасць;
- не шукай новых прыгод і адчуванняў, адпачывай бяспечна;
- памятай, што ўзімку рана цямнее, ня гуляй дапазна;
- пабольш еж гародніны і садавіны, набірайся сіл і здароўя.
- Асцярожна - лёд (pub)
- Беражыся ледзяшоў (doc)
- Бяспека язда на веласипедзе (docx)
- Бяспечны феерверк (doc)
- Деянні пры гразе (doc)
- Дзеянні пры знаходжанні падазроных прадметаў (doc)
- Званок у дзверы (doc)
- Паводзіны на дарозе (doc)
- Памятка па бяспечным паводзінам у грамадскім транспарце (doc)
- Памятка па правілах паводзін у школьным аўтобусе (doc)
- Памятка па прафілактыцы негатыўных паводзін (doc)
- Правілы бяспечных паводзін у транспарце і на дарозе (doc)
- Правілы карыстання электрапрыборамі (doc)
- Правілы паводзін на вадаёмах (doc)
- Правілы паводзін пры пажары (doc)
- Прафілактыка абмаражэнняў (doc)
- Чалавек на лёдзе (doc)
- Як сябе весці пры сустрэчы з сабакай (doc)
Прыемных і бяспечных табе канікулаў!
Каменцім у Кантакце: