У 2023 годзе ўпершыню ў нашай краіне пройдзе "Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі" (НДЯА). НДЯА праводзіцца з мэтай атрымання аб'ектыўнай інфармацыі аб стане сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі для прыняцця абгрунтаваных кіраўнічых рашэнняў у галіне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.
НДЯА - гэта ацэнка функцыянальнай граматнасці навучэнцаў, вызначэнне таго, наколькі сённяшнія юнакі і дзяўчаты гатовы да дарослага жыцця, вырашэння рэальных жыццёвых праблем з выкарыстаннем тых ведаў і ўменняў, якія яны атрымалі ва ўстановах адукацыі.
Якія вобласці функцыянальнай граматнасці пакладзены ў аснову кантрольна-дыягнастычных заданняў НДЯА-2023?
- чытацкая,
- матэматычная,
- прыродазнаўчая,
- фінансавая.
Актуальная інфармацыя аб НДЯА - 2023 размешчана на сайце Навуковао-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Пазнаёміцца з інфармацыяй аб тым, як будзе праводзіцца даследванне можна тут
Пазнаёміцца з трэніровачнымі заданнямі можна тут
Больш падрабязна пазнаёміцца з дадзеным пытаннем можна тут на рускамоўнай старонцы