Выхадныя сталі сапраўдным выпрабаваннем для нашых гульцоў. У суботу ўвечары, у рамках шостага школьнага дня, мы згулялі інтэлектуальны турнір "Таццянін дзень", які стаў нядрэннай размінкай перад сапраўдным выпрабаваннем - сінхронным турнірам па ЧГК ў г.Чэрвень
Анонс інтэллектуальнага турніра "Таццянін дзень"
Нягледзячы на марозны дзень, на турнір прыйшло прыкладна трыццаць школьнікаў - і гульцы "Абжор Жоры", і хлопцы, для якіх гэтая гульня была першай. У гэты раз мы падрыхтавалі відэагульню «Экспрэс-эрудыт» (аўтар Радзько В.М. г Лепель) і брэйн-рынг.
5 каманд вызначалі, хто з іх мацнейшы ў відэагулене "Экспрэс-эрудыт":
- Kit Kat -13 балаў
- Джентельмены удачи
- Победа - 25 балаў
- Крутые карандаши - 22 бала
- Фиксики - 7 балаў
У брэйн-рынг гулялі зборныя хлопчыкаў і дзяўчынак. І калі спачатку дзяўчынкі здолелі адарвацца на 6 ачкоў, дзякуючы гераічным намаганням Лёшы і Сашы Міхалкаўскіх здолелі перамагчы 30-28.
Якія пытанні былі, спытаеце вы? Вось вам тры загадкі на размінку:
Прафесія гэтага чалавека?
Што мы схавалі за прамавугольнікам?
24 студзеня на 20 пляцоўках краіны адбыўся сінхронны Чэмпіянат Беларусі, у якім прыняло ўдзел рэкордная колькасць каманд - 429 !!!
Як і ў мінулым годзе, на ўсіх пляцоўках пытанні агучаны адзіным вядучым (пры дапамозе аўдыёзапісаў)!
Папярэднія вынікі па Мінскай вобласці
Як заўсёды, мы выдатна стартавалі (5 месца пасля першага тура), але потым трошкі расклеіліся і занялі 8-9 месца, правільна адказаўшы на 13 пытанняў.