Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.12.2015

Шосты школьны дзень. Мерапрыемствы на 19 снежня (video)

У чаканні новага года Шчарбіна Т.В. падрыхтавала тэматычную гульню, аб астатніх мерапрыемствах больш падрабязна ў поўнай навіне

Спартыўны год працягваецца! Віталій Віктаравіч праводзіць чарговы турнір па піянерболе. Святлана Аляксандраўна Лухверчык для пачатковых класаў падрыхтавала віртуальнае падарожжа па замках Беларусі. Каб быць гатовым і здзівіць аднакласнікаў сваімі ведамі можна паглядзець вось гэта цікавае відэа:

  Карысная інфармацыя:

Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў тыпу кастэль каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна.
Адна з першых мураваных кастэляў ВКЛ. Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося ў канцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.

Княжацкая вежа, пач. XX ст.

Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо ў хуткім часе пасля будаўніцтва ён быў абстраляны каменным ядрамі (іх знайшлі пад час раскопак ля заходняй сцяны), была спалена баявая галерэя. У 1382 ў падзямеллі паводле загаду вялікага князя ВКЛ Ягайлы быў задушаны яго дзядзька вялікі князь Кейстут — прэтэндэнт на вялікакняжацкі трон. У 1385 ў замку выпрацоўваліся ўмовы Крэўскай уніі 1385 — аб'яднання ВКЛ і Польшчы пад уладай вялікага князя Ягайлы. У 1433 Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь Свідрыгайла, які прэтэндаваў на вялікакняжацкі трон. У 1503-1506 гадах замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. У 1519 ў ходзе глыбокага рэйду на Беларусь Крэва захапілі маскоўскія ваяводы. У другой палове XVI ст. ў Крэўскім замку жыў збеглы рускі князь Андрэй Курбскі. Паступова замак траціў абарончае значэнне.
Яшчэ ў XVIII ст. Крэўскі замак быў у добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла Першая сусветная вайна, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту і больш як 3 гады вяліся пазіцыйныя баі. Замак апынуўся на тэрыторыі, захопленай немцамі, тут былі збудаваны сховішчы і назіральныя пункты. Пад час абстрэлаў асабліва моцна пацярпела Княжацкая вежа і сцены ў паўднёвай частцы замка. Да нашых дзён захаваліся толькі замкавыя руіны. Кансервацыя рэшткаў замкавых муроў была зроблена ў 1929 польскімі рэстаўратарамі. У 1970 замак даследавала экспедыцыя пад кіраўніцтвам М. А. Ткачова. У 1985 — на чале з А. Трусавым і М. А. Ткачовым. У 1988 — пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага.
Кансервацыя рэштак замка працягнулася ў 2004 годзе. Тады студэнты-валанцёры закансервавалі ўваход у Кейстутаву вежу. Пазней на сцяне замка была ўсталявана супрацьаварыйная канструкцыя, якая абараняе гэту частку сцяны ад уздзеяння ападкаў. У 2005 годзе быў створаны Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» (www.kreuskizamak.by), галоўнай мэтай якога з'яўляецца садзеянне захаванню Крэўскага замка. Фонд штогод ладзіць летнікі і культурныя мерапрыемствы ў Крэва і іншых населеных пунктах.
Замак — помнік архітэктуры і гісторыі, турыстычны аб'ект.

Што вас чакае яшчэ глядзім у "6 дне":

Каменцім у Кантакце:

Дададзена 21.12.2015: 21.12.2015. Ад світання да заходу: вынікі шостага школьнага дня

Разделы сайта