Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.10.2015

Рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2015 праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе

У ДУА «Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна»праводзіцца

рэспубліканская міжведамасная акцыя «За бяспеку разам»

Памятка бацькам:Навучыце дзяцей правілах бяспечнага абыходжання з агнём і самі выконвайце меры засцярогі:

  • захоўваць запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;
  • не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы;
  • растлумачце дзецям, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца;
  • не запалохваючы дзяцей, раскажыце правілы бяспекі і "прайграйце" розныя сітуацыі;
  • няхай дзіця вывучыць ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання;
  • побач з тэлефонам на лісце паперы напішыце нумары экстранных службаў і растлумачце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца.
  • І самае галоўнае: ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду.

Разделы сайта