Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.10.2015

Шосты школьны дзень. Мерапрыемствы на 10 кастрычніка

Цітова Людміла Рышардаўна падрыхтавала для 2-5 класаў літаратурна-музычную праграму “Сонца сям’і – маці!”. У 17.00 стартуе чарговы турнір па інтэлектуальных гульнях "Медыя-азбука". Пра гэта мерапрыества ў поўнай навіне

Апошні турнір па ЧГК прайшоў у маі - гэта было апошняе мерапрыемства 2014-2015 навучальнага года, якое  сабрала рэкордную колькасць гледачоў і ўдзельнікаў. 

Спецыяльна для тых, хто жадае ўспомніць апошнюю гульню ці проста пазнаёміцца з пытаннямі, на Яндэкс-дыску знаходзіцца архіў з прэзентацыяй апошняй гульні

Для даведкі (Вікіпедыя):

Што? Дзе? Калі? (спартыўная версія)

партыўная версія гульні «Што? Дзе? Калі?» (ШДК) з'явілася ў 1989 годзе, пасля ўстаноўчага кангрэса МАК у Марыупале.

Гульня з'явілася на аснове існуючай з 1975 года аднайменнай тэлевізійнай гульні, аднак мае шэраг асаблівасцяў, галоўная з якіх - спаборніцтва каманд адзін супраць аднаго на адных і тых жа пытаннях.

Віды: 

  • Вочная - ўсе каманды гуляюць у адным зале, пытанні зачытвае адзін і той жа вядучы (прыклады - фінал і некаторыя адборачныя этапы чэмпіянату свету і чэмпіянату Расіі, чэмпіянаты гарадоў, розныя фестывалі).
  • Сінхронная - адны і тыя ж пытанні выконваюцца на розных гульнявых пляцоўках (у розных гарадах і часам - краінах) з рознымі вядучымі (прыклады - Адкрыты кубак Расіі, Адкрыты Усерасійскі сінхронны чэмпіянат, Кубак гарадоў, Кубак правінцый). Наша каманда ўдзельнічае у чэмпіянаце Мінскай вобласці.
  • Тэлефонная, або онлайн-гульня - пры дапамозе розных сродкаў сувязі пытанні задаюцца камандам-удзельніцам, якія знаходзяцца ў розных месцах, і гэтак жа прымаюцца іх адказы (прыклады - Тэлефонны турнір МАК - «тэлефонка», Інтэрнэт Гран-пры). Такі спосаб гульні супярэчыць кодэксу спартыўнага ЧГК, у прыватнасці, з-за немагчымасці кантраляваць колькасць удзельнікаў у камандзе.

Карысныя спасылкі:

Партал спартыўнага «Што? Дзе? Калі?» — спіс сайтаў камандаў, клубаў і федэрацый, найбуйнейшых турніраў, спасылкі на «Летапіс» і базу пытанняў.

Якім мерапрыемствы чакаюць вас яшчэ глядзім у "6 дне":

Каменцім у Кантакце:

Разделы сайта