|
Мідгард. Першае месца пасля першага тура |
У сераду прайшоў заключны турнір гэтага навучальнага года - чэмпіянат раёна па ЧГК. У СШ №4 сабраліся 15 лепшых інтэлектуальных каманд з Чэрвеня, Смілавічах, Рудні ...
|
6 кадраў. Задаволены гульнёй |
Нашу школу прадстаўлялі "Мідгард" і "6 кадраў".І менавіта каманда Ягора Дарафеева здолела навязаць барацьбу шматгадовым лідэрам - "45 lines", для якіх гэты турнір быў падрыхтоўкай да чэмпіянату рэспублікі, на які яны здолелі прайсці па вынікам занальных турніраў.
|
Ірына Іванаўна віншуе "Мідгард" з перамогай |
З 30 пытанняў наша каманда здолела ўзяць 20 і на 1 пытанне апярэдзіла цэлы шэраг чэрвеньскіх каманд: Мір пазітыву, Галаваломаў ..."6 кадраў" таксама далі сур'ёзны бой і здолелі адказаць на 12 пытанняў (9 месца).
|
Кубак у Запольскай школе! |
У Брэйн-рынгу "Мідгард" прапускаў першы тур, але гэта не стала праблемай: у другой гульні з лікам 3-0 былі абыграны "15+", следам з лікам 2-0 "45 lines". У першым фінальным баі была зафіксавана нічыя 1-1, другі пачаўся няўдала: была прайграна "кнопка" і лік стаў 0-1, але наш капітан узяў кіраванне ў свае рукі і "Мідгард" адказаў на 3 пытання з чатырох.
Склад каманды "Мідгард":
Жылкін Ілля
Гарадкавец Надзея
Дарафееў Ягор (к)
Аляксеева Алеся
Макара Андрэй
Буслаеў Слава
Склад каманды "6 кадраў"
Бондар Ал-р
Аляксееў Георгій
Круг Дзмітрый
Кудравец Анастасія
Данілюк Аляксандр
Пацалуеў Ягор
Больш фота у альбомах Яндэкса:
Падобныя тэмы:
- 28.2.2015 Апошні дзень зімы: віктарына пад знакам Задыяка
- 20.2.2015 Як перамагаць ціхаходак. Вынікі інтэлектуальнага турніру ў Ліцэі
- 6.2.2015 Шостае пачуццё. Перамагчы ў Сваёй Гульні
- 12.1.2015 Профі-Л запрашаюць на юбілей
- 13.12.2014 Гульні розуму. Без Расэла Кроў, але з Байрамам
- 13.12.2014 Інтэлектуальныя гульні і салодкія прызы. Навагодні турнір у Ліцэі
Карысныя спасылкі: