Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.03.2015

У пошуках сваей гульні на настаўніцкай Спартакіядзе

Як заўсёды на вясновых вакацыях зборная настаўнікаў нашай школы ўдзельнічала ў настаўніцкай спартакіядзе сярод сярэдніх школ раёна. Як выступілі? Чытайце поўную навіну

У праграме спаборніцтваў у гэты раз акрамя традыцыйных валейбола, дартса, тэніса, шашак і стральбы з вінтоўкі былі яшчэ і скачкі на скакалцы.

Шматлікія трэніроўкі з вучнямі школы ў валейбол зрабілі сваю справу - мы выйгралі турнір! І гэта нягледзячы на тое, што ў першай сустрэчы мы сустракаліся з нашымі галоўнымі канкурэнтамі і будучымі пераможцамі Спартакіяды - СШ№1 г.п.Смиловичи. Саступаючы па ходу партыі 13-19 дзякуючы Віталю Іванавічу Ляўковічу пераламала ход сустрэчы і перамагла з лікам 23-21

Таццяна Віктараўна пачынае турнір з перамогі

Валерый Уладзіміравіч як заўсёды на пазітыве. Не спалохаўся новага віду праграмы Спартакіяды

Калі трэба, то і ў паветры завісне :)

Склад каманды: Гантарэнка А.В., Няхай Т.В., Вяргейчык К.Б., Батурчык Б.П., Лухверчык В.У., Ляўковіч В.І., Міхалкоўская Л.У., Рубанік М.П.

Фота для гісторыі

Перад стральбой Валерый Уладзіміравіч выйграў спаборніцтвы па дартсе ў асабістым заліку

Перажываем...

Па выніках усіх спаборніцтваў наша каманда заняла ганаровае трэцяе месца!

Больш фота ў аотбоме Яндэкса:


Каменцім у Кантакце

Матэрыял па тэме:

Разделы сайта