Разделы сайта

Главная

Дополнительные занятия

У адпаведнасці з арт. 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў ДУА «Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна» з навучэнцамі акрамя асноўных заняткаў – урокаў – дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі.

Факультатыўныя заняткі накіраваны на паглыбленае вывучэнне вучэбных прадметаў. Яны дапамагаюць падрыхтавацца да самастойнага жыццёвага выбару і працягу адукацыі. Гэтыя заняткі дазваляюць значна павысіць цікавасць да вывучаемых прадметаў. На завяршальным этапе атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дапамагаюць вучню падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. Усе факультатыўныя заняткі ва ўстанове вядуцца па праграмах, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для здольных навучэнцаў настаўнікамі праводзяцца стымулюючыя заняткі, якія накіраваны на развіццё іх творчых здольнасцяў. На такіх занятках прапануецца навучальны матэрыял павышанай складанасці для ўдзелу ў алімпіядах, навукова-даследчых і творчых конкурсах.

З навучэнцамі, якія выпрабоўваюць цяжкасці ў вывучэнні вучэбных прадметаў або асобных тэм арганізуюцца падтрымліваючыя заняткі. Гэта дазваляе пераадолець складанасці пры засваенні навучальных праграм.

Усе вышэйпаказаныя дадатковыя заняткі ва ўстанове  арганізуюцца на бясплатнай аснове па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў (бацькоў): факультатыўныя - на падставе пісьмовых заяў; стымулюючыя або падтрымліваючыя заняткі - вуснага запыту.