Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.02.2015

Апошні дзень зімы: віктарына пад знакам Задыяка

У мінулую суботу адбылося мерапрыемства з інтрыгуючай назвай "Прафесіі пад знакам Задыяка". Як усё было, чытайце ў поўнай навіне

Прафесіі пад знакам Задыяку

Усе мы людзі адукаваныя і добра разумеем, што выбар прафесіі, як і сама прафесія ніяк не залежыць ад гараскопа. У Беларусі, як і ў іншых краінах, ёсць свае прафесійныя святы. Мы падабралі па аднаму такому дню на кожны знак Задыяку. Барыс Пятровіч распавёў пра цікавыя гісторыі са свету прафесій і падрыхтаваў шмат тэматычных пытанняў для імправізаванай гульні "Што?Дзе?Калі?".

У турніры прынялі ўдзел 3 каманды: НЛА, Неананімныя ал-кі, Лашарыкі

"НЛА". Жора, Насця і каманда

Для тых, хто не змог прыйсці на гульню, прапануем паваражыць пытанні віртуальна:

Падказка №1
6. Новазеландскі горад Данідзін з'яўляецца самым аддаленым ад ГЭТАГА ГОРАДА населеным пунктам на Зямлі.
Падказка №2
5. Аляксандр II - апошні на дадзены момант кіраўнік расійскай дзяржавы, які нарадзіўся ў гэтым горадзе
Падказка №3
4. Першае летапіснае згадванне аб ГЭТЫМ ГОРАДЗЕ па «Іпацьеўскім летапісе» было ў 1147 годзе
Падказка №4
3. ГЭТЫ ГОРАД - першы ў свеце горад па колькасці мільярдэраў, якія жывуць у ім
Падказка №5
2. У ГЭТЫМ ГОРАДЗЕ прайшла Алімпіяда-80, талісманам якой быў Мішка
Падказка №6
1. Сталіца Расіі
Адказ
Масква

І яшчэ адно пытанне, на каторае, дарэчы, не адказала ніводная каманда. Што паказана на фота?

Адказ
шарыкавыя ручкі! Што паказалі, тое і будзе адказам)) 

А пераможцай імправізаванага турніра стала каманда "Неананімныя ал-кі" (кэп - Аляксеева Алеся). Адзначым таксама і Найдзіна Руслана, які ў апошнім блоку узяў усе пытанні і вывеў каманду на другое месца!

"Угадай изображение". myspongebob.ru

Анонс: У красавіку нас чакае Чэмпіянат раёна!

Падобныя тэмы:

  1. 20.2.2015  Як перамагаць ціхаходак. Вынікі інтэлектуальнага турніру ў Ліцэі
  2. 6.2.2015  Шостае пачуццё. Перамагчы ў Сваёй Гульні
  3. 12.1.2015 Профі-Л запрашаюць на юбілей 
  4. 13.12.2014 Гульні розуму. Без Расэла Кроў, але з Байрамам 
  5. 13.12.2014 Інтэлектуальныя гульні і салодкія прызы. Навагодні турнір у Ліцэі 

Карысныя спасылкі:

Каменцім у Кантакце

Разделы сайта