Вучні 10 класа прынялі ўдзел у юбілейнай пятай Аграгіядзе для навучэнцаў класаў аграрнай накіраванасці.
Першы этап быў завочны. Штодня на працягу двух тыдняў навучэнцы дыстанцыйна ўдзельнічалі ў сеткавым Агра-марафоне «Сіці-ферма», дзе ў анлайне неабходна было выконваць розныя заданні і адпраўляць спасылкі з кодавымі словамі, а адказы занасіць у маршрутны ліст.
Сярод 58 зарэгістраваных каманд наша каманда "Колас" паспяхова прайшла дыстанцыённую частку і была запрошаная для ўдзелу ў вочнай частцы мерапрыемства ў Гародню.
У першы дзень нашы хлопцы прынялі ўдзел у квэстаманіі на пляцоўках: "Стаць аграномам - гэта выдатна!", "Зялёная Лабараторыя", "Вострыя гісторыі", "Слава дактароў, гонар кухараў", "Green World", "Чудоўная ферма".
Для педагагічных работнікаў быў арганізаваны міжведамасны дыялог "За моцную і квітнеючую Беларусь - разам!". Скончыўся першы дзень экскурсійнай прагулкай па горадзе "Легенды і гісторыі вячэрняй Гародні".
У другі дзень удзельнікі мерапрыемства маглі азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Наша каманда "Колас прыняла ўдзел у прафарыентацыйнай квэст-гульні "КОМПАС PROFESSIONAL".
Завяршылася Аграгіяда падвядзеннем вынікаў і ўручэннем прызоў пераможцам. Навучэнка 10 класа Какорына Валянціна ўзнагароджана дыпломам II ступені, а Сакалоўскі Валянцін Дыпломам III ступені.
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2021-31.08.2022):
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2020-31.08.2021):
Падобныя тэмы:
- 01.03.22 Лепшыя ў раёне
- 16.11.21 Віншуем удзельнікаў ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах!
- 01.11.21 Віншуем Собалева Мікіту з дыпломам!
- 28.09.21 Алімпіяда па фінансавай грамаце
- 08.10.19 Хто лепшы фінансіст?
- 13.11.18 Міжнародная, касмічная...
- 14.05.18 Конкурс даследчых работ
- 31.05.17 Конкурс кухараў - 2017
- 13.04.17 Першыя на касмічным фестывалі
- 29.03.17 Ірына Пятроўна Дарафеева - лаурэат навукова-практычнай канферэнцыі
- 25.11.16 Абласны этап Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці
- 31.10.16 Дыплом трэцяй ступені на конкурсе даследчых работ
- 29.10.16 Касмічныя будні. Фестываль у г. Каралёў
- 18.05.16 Конкурс даследчых работ -2016. Лепшы вынік у гісторыі
- 08.04.16 Вынікі алімпіяды па беларускай мове і геаграфіі.
- 02.03.16 На рэспубліканскім узроўні
- 18.04.14 Злёт-конкурс каманд ЮІР
- 13.02.14 Раенная алімпіада па біялогіі
- 04.12.13 Вынікі ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
- 26.10.13 Конкурс "Бяспечная праца - маё шчаслівае дзяцінства"
- 12.07.13 Конкурс творчых работ з другаснай сыравіны «ТэхнаЭвалюцыя»
- 27.04.13 Навукова-практычная канферэнцыя сярод школьнікаў
- 13.04.13 Дыстанцыйная алімпіяда па вучэбным прадмеце "беларуская мова»
Каменцім у Кантакце: