У рамках праекта "Навучэнец на адзін дзень" нашы хлопцы наведалі ўстанову адукацыі "Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж".
Дзень для дзяцей выдаўся насычаным і прадуктыўным. У бібліятэцы навучальнага корпуса №1 навучэнцаў прывітальным словам сустрэла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кацярына Уладзіміраўна Шкурко. Сустрэча працягнулася ў фармаце «Адкрыты мікрафон" і уключала прагляд тэматычнага відэароліка "Наш каледж - твой выбар!", наведванне музея пчалярства, практычных і тэарэтычных заняткаў, ветэрынарнай клінікі са стацыянарам.
Вучні паназіралі за медыцынскімі маніпуляцыямі, правялі агляд бычка, запусцілі даільную ўстаноўку "Ялінка", правялі ветэрынарна-санітарную экспертызу мёду і яек, наведалі музей паталагічнай анатоміі.
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2021-31.08.2022):
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2020-31.08.2021):
Падобныя тэмы:
Каменцім у Кантакце: